Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новая кніга пра Жыткаўшчыну

Новая кніга пра Жыткаўшчыну

18 лютага 2020, 09:04 Выданні 57
Новая кніга пра Жыткаўшчыну

“Птушкі ляцяць на Палессе” – так называецца кніга, якую напрыканцы мінулага 2019 года накладам у 300 асобнікаў выпусціла ў свет друкарня “Калор” горада Мазыра. Аўтары – Сяргей Кулакевіч і яго дачка Насця, былыя супрацоўнікі жыткавіцкай раённай газеты “Новае Палессе”. Зараз Сяргей Адамавіч знаходзіцца на заслужаным пенсійным адпачынку, Анастасія жыве і працуе ў беларускай сталіцы.

У 2016 годзе выйшла з друку кніга нарысаў С. Кулакевіча “Вільча, Случ, радзіма”, а літаральна праз год пабачыла свет кніга вершаў Анастасіі Кулаковіч “Не спутаться с тенью прохожих…”. І вось яны выступаюць з новымі вершамі і нарысамі ўжо творчым дуэтам. Выданне прысвечана 95-годдзю ўтварэння Жыткавіцкага раёна.

Кніга распачынаецца лірычна філасофскімі нататкамі, замалёўкамі і вершамі Анастасіі Сяргееўны. Затым ідуць нарысы Сяргея Кулакевіча. Думаецца, што нікога з чытачоў не пакінуць абыякавымі такія, напрыклад, публікацыі, як “Нашая паважаная Жыткаўшчына”, “Была ў Вільчы застава”, “Малешаваў два, а каханне адно”, “Крах коленскай банды Юхневіча” і многія іншыя.

Вельмі ўпрыгожваюць, аздабляюць новае выданне каляровыя пейзажныя фотаздымкі. Да таго ж да кожнага са сваіх фотаздымкаў Анастасія падабрала трапнае лірычнае слова – як у прозе, так і ў паэзіі. Углядаешся ў гэтыя ілюстрацыі і яшчэ раз пераконваешся: якая ўсё ж прыгожая, непаўторная наша палеская Жыткаўшчына…

У сваёй новай кнізе журналісты не абмяжоўваюцца толькі межамі свайго раёна. Гучаць водгукі на творчасць такіх пісьменнікаў, як Віктар Казько, Андрэй Федарэнка, Рыгор Барадулін, паўстаюць з мінуўшчыны такія беларускія волаты, як Францішак Скарына, Кастусь Каліноўскі.

Прэзентацыя кнігі паспяхова прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы райцэнтра, дзе, дарэчы, аднаму з першых слова было дадзена старшыні мясцовай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны Васілю Нікановічу. Сустрэчы з чытачамі адбыліся таксама ў дзіцячым садку № 3 горада Жыткавічы, у Верасніцкай сярэдняй школе.

Новая кніга, вобразна кажучы, шырока пакрочыла па планеце. Яе чытаюць як у роднай Беларусі, так і ў Маскве, на Чарнігаўшчыне ў суседняй Украіне. А напярэдадні новага 2020 года аўтары па электроннай пошце атрымалі шырокае падзячнае пасланне ад Янкі Запрудніка са Злучаных Штатаў Амерыкі, які таксама атрымаў адзін з асобнікаў новага выдання.

Алесь Палескі. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас