• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 1 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
15 год – “У пошуках Атлантыды”

15 год – “У пошуках Атлантыды”

11 лютага 2020, 23:54 Грамадства, ТБМ 3
15 год – “У пошуках Атлантыды”

Далёкі 2005 год. Грамадскі сектар Верхнядзвіншчыны яшчэ адчувае ў сабе сілы рабіць грамадска-карысныя справы і з лёгкай рукі паэткі Леры Сом і мастачкі, дызайнеркі Кацярыны Мясніковай спрычыняецца да арганізацыі і правядзення першага мастацкага арт-плэнеру “У пошуках Атлантыды”. Па сённяшнім часе дык практычна немагчымая ідэя, бо шматлікія ўзгадненні ў розных інстанцыях на правядзенне любога мерапрыемства загубілі б яе.

– Каб правесці такое мерапрыемства з удзелам мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі, ды яшчэ ў мясцінах, якія іх найбольш вабілі – Цінкаўцах, Лявонпалі, Асвеі,  дарагіх сэрцу куточках нашага славутага земляка Сяргея Сцяпанавіча Панізьніка, які і стаў “хросным бацькам” плэнеру  цягам 10 дзён,  вымагала пэўных узгадненняў з рознымі службамі-памежнікамі і спеслужбамі, бо уезд у памежную зону патрабаваў папярэдняга прадастўлення ў гэтыя арганізацыі поўных спісаў удзельнікаў і маршрутаў іх прасоўвання па раёне. Наша занепакоенасць была выклікана яшчэ і тым, што ў гэтым спісе быў вядомы мастак, які вызначыўся сваім перфомансам аж ў Менску – Алесь Пушкін. Але, відаць,нам дапамагалі нейкія знешнія сілы, – расказвае адна з арганізатарак Валянціна Болбат, – і мастакі плённа адпрацавалі ўвесь час.

А затым была вялікая прэзентацыя творчых прац мастакоў на офісе Цэнтра падтрымкі недзяржаўных арганізацый “Рубон” у горадзе, на якую завіталі мясцовыя паэты і пісьменнікі, свае віншаванні даслаў і Сяргей Панізьнік. Нажаль, завяршыць плэнер “У пошуках Атлантыды” ў Верхнядзвінску выставай творчых прац мастакоў не ўдалося: мясцовая ўлада чамусьці заўпарцілася, пра што з жалем казаў на творчай вечарыне, з нагоды юбілею пленэра, наш мясцовы мастак Валерый Шчасны. У нашым архіве за-хаваліся два экзэмпляры афішаў аб пачатку плэнера і выставе прац мастакоў у Полацку, якія мы ўручылі нашым гасцям на юбілейнай вечарыне – Святлане Баранкоўскай, экс-кіраўніку абласнога Саюза мастакоў і ініцыятару пленэра Кацярыне Мясніковай, якая прывезла на гэтую сустрэчу некалькі сваіх  апошніх творчых прац.

– Кацярына, чаму  “Атлантыда”? Як пачувае сябе плэнер зараз? – задалі пытанне мастачцы.

– Мастацка-краязнаўчыя плэнеры мы праводзім ў розных мясцінах нашай вобласці:кожнае лета збіраюцца мастакі з розных мястэчак Беларусі і выязджаюць на плэнеры ў маленькія, але адметныя сваёй гісторыяй і архітэктурай мястэчкі. Малюем культавыя пабудовы, касцёлы, цэрквы, старыя сядзібы. На адным з пленэраў да мастака падыйшла жанчына і пачала пільна ўглядацца на палатно, а потым адвяла вочы ўбок, агледзела мясціну, дзе працаваў мастак і здзіўлена заўважыла:

-Як жа тут у нас прыгожа!

Дык вось, мы малюем беларускую Атлантыду, якая хутка знікае і руйнуецца, і ўжо зараз мы бачым, што некаторыя аб’екты культурна-гістарычнай спадчыны засталіся толькі на паштоўках і ў мастацкіх творах. За час існавання плэнер праводзіўся ў розных маляўнічых куточках нашага Паазер’я: Лявонпалі і Асвеі на Верхнядзвіншчыне, на Міёршчыне – у Дзісне, Друі і Опсе – на Браслаўшчыне, а таксама на Глыбоччыне, Аршаншчыне. Сёлетні пленэр плануецца правесці на Полаччыне, і мастакі зараз шукаюць мястэчка  для яго правядзення.

Святлана Баранкоўская, выстава якой толькі-толькі скончылася ў Полацку і выклікала вялікую цікавасць, змагла таксама завітаць на юбілейную вечарыну на Верхнядзвіншчыну:

– Я не была ўдзельніцай першых пленэраў “У пошуках Атлантыды”, – адзначыла мастачка, – але ўдзел ў такіх мастацкіх творчых майстэрнях дае велізарнае  пачуццё  творчага натхнення: Беларусь жыве! Пра нашу краіну ведаюць у свеце і ў гэтым – вялікая праца беларускіх мастакоў.

Да юбілею арт-праекту была аргані-завана і выстава творчых прац Крысціны Шыпіла,  якая прадаставіла цэлую калекцыю казачных персанажаў, якія …сплецены кручком. Тут – домік Бабулі Ягі, сімвал гэтага году – Мыша-Абжорка, Змей-Гарыныч, казачныя гномікі і цуда-прыгажуня сава, марскі спрут і іншыя.

Мастакі Валерый Шчасны і Аляксандр Мурзо, якія працуюць з таленавітымі дзеткамі ў Цэнтры дзяцей і моладзі, уручылі нашым гасцям прыгожыя фотаздымкі кра-явідаў нашага краю, а Павел Івашчанка “…спецыяльна для дзяўчат мастачак” – шклянку мёду з асабістай пасекі.

А мы дзякуем абласной арганізацыі “Самакіраванне і грамадства”, якая падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Верхнядзвіншчыны дзеля захавання багатай спадчыны нашай краіны.

А ў гэты час ў Віцебску – чарговая  “Атлантыда” экспануе працы мастакоў сёлетняга пленэру.

 

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ
Мова

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

18 лютага 2021, 20:5917
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1316
Далучайцеся да нас