Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новы запавет для дзяцей і моладзі

Новы запавет для дзяцей і моладзі

5 лютага 2020, 21:53 Выданні 67
Новы запавет для дзяцей і моладзі

У выдавецтве “Про Хрысто” выйшла кніга “Новы Запавет для дзяцей і моладзі”. У прадмове, падпісанай арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам,  Мітрапалітам Менска-Магілёўскім, Старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў прыватнасці гаворыцца:

“Дарагія юныя чытачы!

Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу – “Новы Запавет для дзяцей і моладзі”. Яна прадстаўляе здзейснены Божым сынам, Езусам Хрыстом, галоўны этап гісторыі збаўлення – нашае адкупленне.

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй змешчаны не толькі тэкст Добрай Навіны, якую нам пакінуў наш Збаўца, але таксама каментырыі да яе, ілюстрацыі, каляровыя карткі, дыдактычныя заданні, цікавую інфармацыю, якая знаёміць з жыццём, звычаямі, традыцыямі ў біблійныя часы, а таксама з важнымі постацямі той эпохі. У ёй вы знойдзеце парады, як жыць паводле заўсёды актуальнага і дзейснага Божага слова (пар. Гбр 4, 12). Такая структура кнігі дазваляе юным чытачам больш свядома і з разуменнем карыстацца біблійным тэкстам і паглыбляць сваю веру.

Сінод біскупаў, які быў прысвечаны моладзі і праходзіў у Ватыкане ў 2018 г., падкрэсліў асаблівае значэнне вывучэння Святога Пісання ў працэсе духоўнай фармацыі сучаснай моладзі, якая знаходзіцца пад нябачным дасюль уплывам антыхрысціянскіх сілаў…

… У сэкулярнай культуры сучаснага свету Божае слова з’яўляецца найбольш верагодным дарожным указальнікам, які выпрабаваны часам. Яно прадстаўляе пілота, лепшага за самыя дасканалыя GРS-ы, – Езуса Хрыста. Менавіта Ён не толькі паказвае бяспечны шлях нашай зямной вандроўкі, але таксама прапануе нязменныя хрысціянскія каштоўнасці і духоўна ўмацоўвае нас дзеля дасягнення яе мэты – радасці вечнага шчасця.

Кніга “Новы Запавет для дзяцей і моладзі” з’яўляецца дасканалай прыладай для евангелізацыі і катэхізацыі, дыдактычным дапаможнікам для святароў, кансэкраваных асобаў, катэхетаў, бацькоў і ўсіх тых, хто імкнецца заахвоціць дзяцей і моладзь чэпраць духоўную падтрымку і хрысціянскія каштоўнасці са скарбніцы вучэння Хрыста.

Упэўнены, што яна дапаможа маладым людзям лепш зразумець Божае слова і паспрыяе іх духоўнаму ўзрастанню, умацаванню іх веры і хрысціянскаму сведчанню…”

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас