Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пра Жылкава свята і не толькі

Пра Жылкава свята і не толькі

4 лютага 2020, 09:01 ТБМ 31
Пра Жылкава свята  і не толькі

Нясвіжскія сябры ТБМ абмеркавалі план года

Першая “Суботняя нарада сяброў ТБМ з кіраўніцтвам раёна” адбылася за круглым сталом, за які на зварот мясцовых актывістаў запрасіў начальнік аддзела па культуры, ідэалогіі і справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама  Аляксандр Круглік.

Неабходнасць абмеркаваць бягучыя  пытанні і планы на 2020 год узнікла ў тым ліку і з пэўных цяжкасцяў мінулага года: арганізацыя сутыкнулася з практыкай, калі перад актывістамі нярэдка “зачыняліся дзверы” дзяржаўных культурна-асветных устаноў і пляцовак на прапановы правесці масавыя мерапрыемствы. Як правіла, гэта былі імпрэзы, накіраваныя на пашырэнне і развіццё беларускамоўнага актывізму сярод насельніцтва. З боку адказных асоб на месцах можна было пачуць і зацікаўленне, і матывы перастрахоўкі, маўляў, патрэбны сцэнар мерапрыемства, ліст на дазвол у райвыканкам, вуснае ўзгадненне з вышэйшым кіраўніцтвам і г.д.

– Мы не ведаем, чым кіруюцца людзі на месцах, але хочам спрыяння, большай адкрытасці і даверу, бо маем шмат цікавых ініцыятыў і разлічваем на водгук у грамадстве, – выказаліся нясвіжскія актывісты.

Ішло абмеркаванне і ўзгадненне пазіцый па найбольш актуальных напрамках года: правядзенне Агульнанацыянальнай дыктоўкі і ўшанаванне 120-годзя паэта-земляка, ураджэнца нясвіжскіх Макашоў Уладзіміра Жылкі (1900 – 1933).

Быў абмеркаваны падрабязны план гэтых мерапрыемстваў, які не выклікаў спрэчак. Хутчэй наадварот, у сваім імпэце пашырыць кола ўдзельнікаў дыктоўкі, асабліва ў школах раёна, сябры ТБМ знайшлі разуменне і падтрымку.

– Мы не будзем стрымліваць і некага абавязваць, але дапамога, падказкі, як лепш зрабіць, мяркую, будуць, – сказаў Аляксандр Круглік. – Напярэдадні збяром невялікую нараду і пагаворым. Няхай пішуць, збіраюцца, выяўляюць творчасць. Хто супраць?.. А пасля і вынікі абмяркуем”.

План “Года Жылкі” налічвае за пятнаццаць мерапрыемстваў. Адзін з пунктаў – выкуп захаванай хаты, у якой нарадзіўся паэт, пад будучы музей. Справа ў тым, што на працягу дзесяцігоддзяў хата з’яўляецца прыватным жыллём, мяняючы гаспадароў. Колькі месяцаў таму пачаўся збор сродкаў, каб выкупіць хату.

– Але грамадскасці пацягнуць гэта цяжка. Мы звяртаемся да ўлады зрабіць свой унёсак, – такую прапанову зрабілі ўдзельнікі “суботняй нарады”.

Яшчэ адзін пункт юбілейнага плана Жылкі, які выклікаў зацікаўлены водгук бакоў, – каб 2020 год стаў першым годам традыцыйнага свята паэзіі ў Макашах. Спачатку міжраённага, а пасля і рэспубліканскага. На гэта ёсць падставы: побач працякае рака Уша, усцяж вёскі маляўнічая пойма, рэканструяваны вадзяны млын, які шмат гадоў чакае, не дачакаецца турыстаў.

Вынік “суботняй нарады”, як адзначылі ўдзельнікі, – узаемаразуменне і шчырасць у намерах чуць адзін аднаго. Які будзе плён, пакажа час.

У нарадзе акрамя нясвіжскіх актывістаў браў удзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Наталля Плакса,

старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі

ТБМ

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас