Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:06 Мова 32
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

Месца і час сустрэч застанецца нязменным – абноўлены будынак плябаніі, серада, 18.00.

Папулярныя курсы ўжо двойчы ў студзені сабралі зацікаўленую грамаду. Першую сустрэчу, як і належыць, правялі самі заснавальнікі курсаў – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Тэма культурна-пазнавальнай часткі – Радзівілы. Беларускі дух задаваў сваімі песнямі Андрусь Такінданг. Вітаў першых наведвальнікаў і ксёндз касцёла Божага Цела Пётр Шарко.

Наступныя заняткі ўжо рыхтвалі мясцовыя актывісты – арганіст Дзяніс Каўшар, мовазнаўца Наталля, інжынер Міхась Асмыковіч. Абраная імі Каляндарная тэма  надзвычай адпавядала пачатку года і была падтрыманая гасцямі заняткаў – Валерам Дранчуком і Наталляй Плаксай, аўтарамі календара на 2020 год “Маляванкі ў Ваш дом!”. Яны паказалі прысутным рэтраспекцыю каляндарнай серыі “Маляўнічая Бацькаўшчына”, пачаткам якой у 2001 годзе стаў вялікафарматны каляндар “Нясвіж. Водна-паркавы краявід”. Настраёвай хваляй сустрэчы стаўся прагляд піктарыяльнай пейзажнай фатаграфіі з багатай палітры зямной красы, якая натхняе кожнага чулага душой чалавека і на творчасць, і на зберажэнне роднага краю, і на вывучэнне матчынай мовы.

Вольга Карчэўская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас