Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Артыст нагадаў пра юбілейны год Уладзіміра Караткевіча

Артыст нагадаў пра юбілейны год Уладзіміра Караткевіча

22 студзеня 2020, 21:11 Грамадства 9
Артыст нагадаў пра юбілейны год Уладзіміра Караткевіча

Святочны калядны канцэрт  паспяхова адыграў 7 студзеня  ў менскім Палацы Культуры імя Шарко Зміцер Вайцюшкевіч.

Неверагодна моцнай энергетыкай спявак і яго “WZ-Orkiestra” натхнілі сваіх слухачоў на цэлы год! У праграме прагучалі папулярныя хіты на словы А. Камоцкага, Р. Барадуліна, У. Някляева.

Дзеці, якім было дазволена апынуцца ў цэнтры аркестра, у моры гукаў і светлавых эфектаў, патрымаць у руках мікрафон, пераканаліся, што “на Каляды дзіва спраўдзіцца любое”! Яны запомнілі акрамя калядных спеваў важныя словы: “Моцны той, хто сябра мае!”

Зміцер Вайцюшкевіч завершыў канцэрт песняй “Дзе мой край”, нагадваючы пра 90-гадовы юбілей з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, які будзе адзначацца ў гэтым годзе.

Напярэдадні артыст выпусціў новы дыск “На каляды”, у які ўвайшлі новыя кампазіцыі “Валёначак”, “Калядка”, і ўжо вядомыя традыцыйныя спевы “Шчодры вечар”, “Добрым лю-дзям”.

Гастрольная дзейнасць артыста была ў мінулым годзе вельмі насычанай і паспяховай. Канец года быў адметны вялікім канцэртам у менскім Палацы культуры МАЗа, прысвечаным   У. Караткевічу. Выступленні артыста прайшлі ў Берасцейскай філармоніі, у Віцебску, у Менску, у Лондане і Кракаве.  Улетку, падчас выступлення на Купалле ў Вялікабрытаніі, артыст быў узнагароджаны медалём да 100-годдзя БНР.

У снежні спявак выступіў перад дзіцячай аўдыторыяй у Клубе кніжных прафесараў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Ён распавядаў юным наведвальнікам бібліятэкі пра прыгоды дзяцінства, любімыя кніжкі, захапленні духавымі інструментамі, расказваў пра тое, як святкаваў Божае Нараджэнне разам з бабуляй у Бярозаўцы, пра макелкі, якія гатавалі на свята, развучваў з дзецьмі песні “Ямін, яміна”, “На Каляды”, “Я нарадзіўся тут”. Ягоныя дзеці Язэп і Стэфанія змаглі пазнаёміцца з цікавымі кнігамі і энцыклапедыямі ў музее кнігі.

 

Жонка артыста Галіна Казіміроўская таксама развівала сваю музычную дзейнасць, праводзячы ў снежні спеўную праграму “Абуджэнне” ў культурнай прасторы ОК-16, выступала са сваім калектывам “Сoncordia-Chor” у менскім Чырвоным касцёле.

Эла Дзвінская,

фота аўтара

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0934
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3230
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2329
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5827
Далучайцеся да нас