Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны!

Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны!

21 студзеня 2020, 00:04 ТБМ 29
Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны!

Распачаўся новы 2020 год. Традыцыйна напачатку года мы праводзім паседжанне Рады.

Сёлета мы прызначылі яго на 26 студзеня. Падчас паседжання мы абмяркуем і зацвердзім план нашай дзейнасці на 2020 г., а таксама пагутарым аб чарговым з’ездзе нашай арганізацыі.

Для таго, каб да з’езда мы падышлі арганізавана, неабходна правесці ў нашых структурах справаздачна-выбарныя сходы, вызначыць прадстаўнікоў на з’езд, а таксама выказацца па  кандыдатуры будучага кіраўніка ТБМ і складзе нашай Рады.

Некаторыя  з кіраўнікоў абласных структур і асобных суполак ужо пачалі рабіць гэтую справу. Таму ў “Нашым слове” друкаваліся адпаведныя справаздачы. Папрашу ўсіх актывізаваць гэтую дзейнасць.

Акрамя таго, звяртаю вашу ўвагу на той факт, што з 2020 г. змяніўся памер сяброўскіх складак. Для працоўных ён складае 20 руб. у год (у 2019 г. было 15).

Было б добра, каб усе нашы арганізацыі не ўпусцілі гэты момант нашай дзейнасці. Бо хачу нагадаць, што ўсе нашы мерапрыемствы, у тым ліку літаратурныя сустрэчы, а таксама курсы праводзяцца ў нашай сядзібе, аплату за якую мы праводзім дзякуючы сяброўскім складкам і ахвяраванням. Спісы ахвярадаўцаў мы рэгулярна друкуем у “Нашым слове” і размяшчаем на партале ТБМ.

Мы атрымліваем шмат прапаноў і ідэй для будучай дзейнасці. Спадзяюся, што нам удасца шмат што зрабіць і ў гэтым годзе.

Старшыня ТБМ Алена Анісім.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Далучайцеся да нас