Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТБМ – каледжу

ТБМ – каледжу

20 студзеня 2020, 21:53 ТБМ 66
ТБМ  – каледжу

19 снежня 2019 г. у чарговы раз мяне запрасілі ў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж прачытаць лекцыю па гісторыі Магілёва.

Паколькі добрая палова навучэнцаў установы не з нашага горада, а з мястэчак Магілёўшчыны і Беларусі, то нашу размову я пачаў з таго, што запытаў, хто адкуль прыехаў у Магілёў. І па кожным гарадку прывёў некалькі цікавых гістарычных фактаў, каб шкаляры ведалі і ганарыліся сваімі мясцінамі! Дзяўчына з Баранавіч сказала, што самае цікавае ў іх гэта помнік вераб’ю. Я распавёў пра Пакроўскую царкву пачатку 20 стагоддзя, дзе ёсць 7 мазаік, зробленых па эскізах Васняцова. Хлопцу з Рагачова звярнуў увагу на тое, што, акрамя славутай гісторыі гэтага горада, гэта яшчэ і мясціны славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча…

Калі распавядаў ужо пра сам Магілёў, то ў мяне была невялікая падборка фотаздымкаў,  якія яскрава і цікава прэзентуюць помнікі архітэктуры і вядомых дзеячаў. Паэма Купалы “Магіла льва” і Машэка, Багаяўленскі манастыр і Спірыдон Собаль, Стэфан Баторый і ратуша, праваслаўная духоўная семінарыя і яе выпускнікі: І. Насовіч, У. Ігнатоўскі, А. Мрый, В. Шашалевіч, І. Грыгаровіч, К. Палікарповіч, Я. Багданоўскі… А паколькі каледж знаходзіца ў Задняпроўі, то прыйшлося зрабіць экскурс і па Траецкім ды Лупалаўскім прадмесцях, дзе была Петрапаўлаўская і Траецкая царква, Чарнігаўскі тракт з брамай і мост Мікалая Ястржэмбскага. Па шчырасці сказаць, для дзвюх соцень чалавек цяжкавата чытаць лекцыю, бо замест дзвюх прывялі сем груп навучэнцаў. Але, як кажуць,  “не прападзе наш скорбны труд…”

 Алег Дзьячкоў, Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас