Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў “Верасень” № 21

Выйшаў “Верасень” № 21

7 студзеня 2020, 10:08 Выданні 34
Выйшаў “Верасень” № 21

Выйшаў з друку чарговы, 21 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Яўгеніі Кабяк, Насты Дадонавай, Бажэны Мацюк, Рагнеда Малахоўскага, Людмілы Сіманёнак, Паўла Змітрука і Уладзіміра Някляева.

Раздзел  “Проза” складаюць апавяданні Ульяны Зяткінай, Вольгі Ліхадзіеўскай, Надзеі Філон, Наталлі Саўрыцкай, Ганны Навасельцавай і Міколы Адама.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы маладой нямецкай паэткі Андры Шварц і фантастычнае апавяданне амерыканскага празаіка Айзека Азімава.

Раздзел крытыка пачынаецца артыкулам Аляксея Марачкіна “…А жыта сей..”, прысвечаным 60-годдзю паэта Анатоля Сыса. Аб ролі паэзіі  ў жыцці мастака, а таксама аб сяброўстве з Анатолем Сысом – гутарка Эдуарда Акуліна з мастаком Алесем Квяткоўскім. Пра “залатыя дні” двух класікаў беларускай паэзіі – публікацыя Алеся Бяляцкага. “Штатнымі нататкамі” аб сваёй паездцы ў Новы свет працягвае дзяліцца з чытачамі Уладзімір Сіўчыкаў. “Мае дні” пад такой назвай друкуюцца дзённікавыя запісы Раісы Крывальцэвіч. Аб ролі жанчын у творчым і жыццёвым лёсе Тодара Лебяды – артыкул Сяргея Чыгрына. У рэцэнзіі на сенсацыйную кнігу “Берагі майго юнацтва” Эдуард Дубянецкі  прасочвае  паэтычную эвалюцыю Анатоля Сыса. Заканчваецца часопіс рэцэнзіяй Анатоля Трафімчыка на кнігу Вадзіма Салеева “Нобель для Беларусі”…

Мастацкае афармленне нумара падрыхтавалі Дар’я Бунеева і Валерыя Праслава. Ілюстрацыі Алеся Квяткоўскага з жывапіснага цыклу “Ён вярнуўся!”

Пытайце “Верасень” № 21 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

  • Tags
  • Акулін
  • Верасень
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас