Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ

ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ

1 студзеня 2020, 15:58 Культура 24
ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ

18 снежня 2019 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі “Людзі зямлі Гарадзенскай”, прымеркаваныя да Года малой радзімы.

 

Лідчына – наша малая Радзіма, край багатай гісторыі і культуры, самабытных песень і народных абрадаў. Сёння Лідскі раён – рэгіён, які гарманічна спалучае традыцыі і сучаснасць.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы 18 снежня адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі “Людзі зямлі Гродзенскай”, прысвечаныя да Года малой радзімы. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала актывізацыя масавай работы бібліятэк па краязнаўстве, а сярод асноўных задач: выхаванне любові да сваёй малой радзімы – вёскі, горада, раёна; папулярызацыя творчасці пісьменнікаў-землякоў; захаванне гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў.

Гэты год, як і папярэдні – Год малой радзімы – вельмі важны для нашай сучаснасці, бо ён дае магчымасць кожнаму зразумець для сябе, што ёсць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. Рана ці позна, усе таленавітыя людзі заўсёды звярталіся ў сваёй творчасці да тэмы малой радзімы, яны дапамагаюць усім ацаніць, убачыць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю.

У праграму літаратурна-музычных зазімак былі ўключаны выступленні пісьменнікаў, літаратурна-музычныя нумары. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”.

Да ўвагі слухачоў свае творы прадставілі І. Маркевіч (верш “Зазімкі”), І. Сліўко (верш “Бацькоўская хата”), Т. Чарнаўс (твор “Дарога ў вёску Рылаўцы”), С. Белагаловая (вершы “Мой родны куточак”, “Абяздоленая бярозка”), У. Янцэвіч (серыя вершаў да паштовак “Пра Ліду”), А. Мацулевіч (верш “Бронзавы Гедымін”), У. Дронаў (верш “Помнік на дарозе”), Т. Сямёнава (верш “Дажынкі”), В. Мацулевіч (верш “Успамін пра свята”), А. Юшко (замалёўка “Зіма”). З музычным нумарам перад гасцямі выступіла Л. Краснадубская з песняй “Журавы”.

Знаёмства з творамі пісьменнікаў прылучыла прысутных да маральнага і эстэтычнага багацця беларускай літаратуры, пазнаёміла з гісторыяй, культурай, з асаблівасцямі нацыянальнага характару беларускага народа, выхавала павагу да іх, дапамагло фармаванню пачуцця патрыятызму.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0422
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5421
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1420
На Слонімшчыне будуць разводзіць аленяў
Грамадства

На Слонімшчыне будуць разводзіць аленяў

12 кастрычніка 2018, 10:0720
Далучайцеся да нас