Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вуліца жыцця

Вуліца жыцця

31 снежня 2019, 09:24 Культура, ТБМ 11
Вуліца жыцця

У нашым Магілёве жыве і працуе вельмі цікавы чалавек – фотамастак і гісторык, сябра нашай арганізацыі Алесь Ліцін. На працягу лістапада гэтага года ў музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі працавала выстава “Вуліца жыцця”, і 1 снежня ТБМ-аўцы наведалі экспазіцыю з уласным экскурсам самога творцы Аляксандра Ліціна. Фотавыстава прысвечана толькі адной вуліцы Магілёва, якая знаходзіцца ў самім  гістарычным цэнтры – вуліцы Віленскай, як яе называюць старажылы, а сучасная яе назва – вуліца Лазарэнкі. Як адзначыў падчас свайго расповеду спадар Алесь, гэтая вуліца перажыла за сваю гісторыю некалькі перыядаў уздыму і заняпаду. У часы Вялікага Княства Літоўскага яна была цэнтральнай вуліцай, якая вяла да сталіцы нашай краіны Вільні. Напрыканцы 19 – пачатку 20 стагоддзя на Віленскай вуліцы было пабудавана шмат прыгожых мураваных будынкаў з адмысловым дэкорам, каванымі казыркамі. У некаторых будынках на падмурках і на фасадах былі пазначаны даты часу пабудовы гэтых дыхтоўных дамоў. За ракой Дубравенкай была прыгожая мураваная сінагога, знішчаная павадкам вясной 1942 года.

Некалькі год таму, на вялікі жаль, быў пабудаваны новы мост, які зруйнаваў гістарычны ландшафт, і сама вуліца страціла сваю былую веліч і прыгажосць. Алесь Ліцін нарадзіўся недалёка ад Віленскай на Дубравенцы. Тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Калі стаў прафесійным фатографам, то шмат фатаграфаваў вуліцу Віленскую-Лазарэнкі. Да сённяшняга часу засталося на вуліцы ўсяго некалькі старажытных будынкаў, ды і тыя або знаходзяцца  ў аварыйным стане, або вельмі занядбаныя. Спадар Алесь спадзяецца, што праз фотамастацтва здолее прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем помнікаў архітэктуры Магілёва і выратаваць адну з самых старажытных вуліц горада ад поўнага знішчэння.

Дзьячкоў Алег.

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас