Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Першы мемарыяльны знак Янку Маўру за межамі Беларусі

Першы мемарыяльны знак Янку Маўру за межамі Беларусі

24 снежня 2019, 07:58 У свеце 55
Першы мемарыяльны знак Янку Маўру за межамі Беларусі

У  старажытнай сталіцы Балгарыі горадзе Пліска дзейнічае гістарычна-культурны комплекс “Двор кірыліцы”. Яго ініцыятарам і стваральнікам з’яўляецца балгарскі мецэнат Карэн Алексанян. У дворыку ёсць цэлая алея помнікаў пісьменнікам, якія пісалі на кірыліцы, сярод іх – балгарскія аўтары Йордан Йоўкаў, Аляксандр Тэадораў-Балан, Агоп Мелканян, пісьменнік з Арменіі Леанід Гурунц, пісьменнік з Чачэнскай Рэспублікі Абузар Айдаміраў і іншыя. Нядаўна гэтую алею папоўніў бюст Янкі Купалы. Цікава, што Янка Купала не першы беларускі творца, які быў ушанаваны ў гістарычна-культурным комплексе “Двор кірыліцы”. 

Некалькі год назад там з’явілася мемарыяльная дошка беларускаму дзіцячаму пісьменніку Янку Маўру работы скульптара Валерыя Жэлязкова. Гэта першы мемарыяльны знак пачынальніку беларускай дзіцячай літаратуры за межамі Рэспублікі Беларусь. Янка Маўр свае творы прысвячаў розным краінам, якія апісаваў з такой дакладнасцю, што дзівіліся іх карэнныя жыхары і не маглі паверыць, што Маўр там ніколі не быў. Янка Маўр добра валодаў мовай эсперанта, што дазваляла яму атрымліваць цікавыя матэрыялы для сваіх твораў і ліставацца з людзьмі з розных краін свету. Шчырая падзяка спадару Алексаняну ад родных Янкі Маўра за ўшанаванне памяці беларускага дзіцячага пісьменніка.

Васіліна Міцкевіч,

праўнучка

Янкі Маўра і Якуба Коласа.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас