Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Успамін пра Эдварда Вайніловіча

Успамін пра Эдварда Вайніловіча

19 снежня 2019, 00:06 Грамадства, Культура 39
Успамін пра Эдварда Вайніловіча

“Кожнаму сваё ёсць

                                    прызначэнне,

Помні, што жыццё ёсць

                                      дар з дароў,

Не тушы святло

                             ў душы вячэрняй,

І  ў світальнай запалі наноў”      

 

Успамінам падзялілася настаўніца гісторыі Вольга Каляда на мерапрыемстве, прысвечаным 109-тай гадавіне асвячэння Менскага Чырвонага касцёла. Спадарыня Вольга распавяла пра пошукі, якія яна праводзіла ў вёсцы Савічы ў канцы 90-тых гадоў разам з сынамі і вучнямі. У выніку былі знойдзены надмагіллі Сымона і Алены, дзяцей Эдварда Вайніловіча і Алімпіі Узлоўскай. Пліты праз клопат пробашча касцёла кс. Уладыслава Завальнюка былі перавезены да Чырвонага касцёла, у мясцовай школе быў створаны музей. Даследчыцкія працы вучняў пазней увайшлі ў калектыўны зборнік.

– Мы вельмі рады, што імя Эдварда Вайніловіча, заснавальніка святыні, ушаноўваецца ў нашым пакаленні, – адзначыў кс.-пробашч Уладыслаў Завальнюк. -Праз усё жыццё  ён паказаў сябе узорным сем’янінам, мужам і бацькам, выхаваным у хрысціянскіх традыцыях чалавекам. Няхай яго прыклад служыць таму, каб нашы сем’і былі больш духоўнымі, каб бацькі выхоўвалі дзяцей у духу веры!

21 лістапада на ранішніку “Так хацеў Бог” для вучняў катэхетычнай школы і іх бацькоў выступіў лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі паэт Васіль Зуёнак. Васіль Васільевіч прачытаў свае вершы з кнігі “Азірнуўшыся не скамянець” і падзялiўся ўспамiнамi пра тое, якое месца займала Бiблiя ў яго маленстве. Нягледзячы на тое, што гэта кніга была адзiнай на ўсю вёску, яе перадавалi з хаты ў хату i чыталi па чарзе.

– Першым маiм букваром была Бiблiя, – сказаў Васіль Зуёнак. – У сталым веку я прывёз Бiблiю з-за мяжы падчас творчай камандзіроўкi  ў Польшчы. Цяпер кнiга са мной на працягу многiх гадоў, я яе чытаю i перачытваю. У ёй шмат мудрасцi i падказак для жыцця.

Вучнi 3-яй дзiцячай менскай музычнай школы пад кiраўнiцтвам Вольгi Мiронавай выканалi песню на вершы Вольгi Войнскай “Прысвячэнне Чырвонаму касцёлу”. Свае спеўныя таленты былі рады праявіць таксама ўдзельнікі  музычнага калектыва “Неспадзянка”.

У гэты дзень, калі ў касцёле адзначалася свята Хрыста – Уладара ўсяго свету, падчас святой iмшы бiскуп Аляксандр Яшэўскi ўдзялiў сакрамант канфiрмацыi моладзi i асобам сталага веку.

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Далучайцеся да нас