Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выпускнікоў філфака сабраў юбілей

Выпускнікоў філфака сабраў юбілей

18 снежня 2019, 20:36 Навіны 16
Выпускнікоў філфака сабраў юбілей

Поўная душэўнай цеплыні, сяброўскіх успамінаў вечарына паэзіі і музыкі “Аснежаныя рытмы”, прысвечаная 80-годдзю філфака БДУ, адбылася 5 снежня.

Арганізатарам і вядоўцам мерапрыемства выступіў загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры, паэт Алесь Іванавіч Бельскі. Менавіта яго курс 1986 года выпуску ў большай частцы свайго складу сабраўся на юбілейную вечарыну. Сам Алесь Іванавіч пасля заканчэння філфака настаўнічаў у сярэдняй школе № 55, быў намеснікам дырэктара Слабадской васьмігодкі, аспірантам, выкладчыкам і дацэнтам філфака БДУ, з 2004 года быў прафесарам кафедры беларускай літаратуры і культуры. На вечарыну былі запрошаны навучэнцы ліцэя БДУ, пераможцы рэспубліканскай і гарадской алімпіяд, вучні профільных класаў гімназій і школ Менска.

– За 80 гадоў мы выпусцілі тысячы выпускнікоў, якія працуюць у сістэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі, у міністэрстве замежных спраў, на тэлебачанні, і радыё, і ў іншых сферах гуманітарнай дзейнасці ,- адзначыў дэкан філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук Іван Сямёнавіч Роўда. – Сёння наш факультэт прызнаюць галоўным факультэтам у сістэме філалагічнай адукацыі Беларусі. Філфак дае глыбокія веды ў галіне літаратуры, тэорыі і практыкі перакладаў, камп’ютарных моўных тэхналогій. Мы супрацоўнічаем з 20-цю ўніверсітэтамі свету.

На вечарыне падчас прэзентацыі з удзячнасцю ўзгадвалі Алега Антонавіча Лойку, які быў дэканам філфака ў 1991-96 гадах,  членам – карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі навук, вядомага славіста, заслужанага дзеяча навукі прафесара Адама Яўгенавіча Супруна, прафесара Паўла Паўлавіча Шубу, заслужанага дзеяча Акадэміі адукацыі Беларусі, і многіх іншых, якія заклалі аснову сённяшняга філфака.

Сваёй творчасцю на вечарыне падзяліўся паэт, кампазітар і спявак Станіслаў Іванавіч Коршак.  Станіслаў Іванавіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вясея на Случчыне, ён зямляк Васіля Віткі, зараз пражывае ў Рызе, штогод наведвае сваю малую радзіму.

Дваццаць гадоў таму ён не згадзіўся з прысудам лекараў, якія раілі яму паспяшыць развітацца з роднымі, і цяпер, нягледзячы на тое, што з самай раніцы ён перасаджваецца ў вазок, ён поўны любові да жыцця, людзей і творчасці. Станіслаў Коршак спявае на рускай, беларускай і латышскай мовах. Ён выдаў песенныя альбомы: “Па жыцці з любоўю” (2011), “Сустракаемся ў Юрмале” (2012), “Маім   сябрам” (2015). Многія яго дабрачынныя канцэрты адбываліся ў Латвіі і ў Беларусі.

– Галоўнае – гэта тое, што мы адчуваем у душы і што мы нясем людзям, гэта – пазітыўныя эмоцыі, радасць, каханне, жаданне зрабіць шчаслівымі нашых блізкіх, – упэўнены паэт і кампазітар.

У Станіслава Іванавіча дзве дачкі і пяцёра ўнукаў. Кожнаму з іх на дзень народзіў ён напісаў прысвячэнні, каб незабыўныя  імгненні засталіся ў вершаваных радках.

З чытаннем уласных вершаў на вечарыне выступілі таксама студэнткі філфака. Выпускнікі абмяняліся ўспамінамі пра ўзнёслыя гады маладосці. Для іх заўсёды будуць светачамі іхнія паплечнікі, якія вучыліся на філфаку БДУ- Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, Іван Навуменка і Ніл Гілевіч, Алесь Разанаў і Алена Анісім.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5416
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Далучайцеся да нас