Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падобна, што ахвярай “глыбокай інтэграцыі” можа стаць нават тая мізэрная колькасць беларускай мовы, што яшчэ засталася ў афіцыйнай сферы

Падобна, што ахвярай “глыбокай інтэграцыі” можа стаць нават тая мізэрная колькасць беларускай мовы, што яшчэ засталася ў афіцыйнай сферы

18 снежня 2019, 20:25 Мова 13
Падобна, што ахвярай “глыбокай інтэграцыі” можа стаць нават тая мізэрная колькасць беларускай мовы, што яшчэ засталася ў афіцыйнай сферы

Да 6 снежня на сайце “Правовой форум Беларуси” праходзіла грамадскае абмеркаванне новага законапраекта – Проект Закона “О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования”. Абмеркаванне гэтае хоць і называецца “грамадскае”, але мае афіцыйны характар, яно ініцыяванае міністэрствам юстыцыі, мінэканомікі і міністэрствам па падатках і зборах. Гэты закон павінен прыйсці на змену дзейнаму дэкрэту № 1 “О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования” ад 2009 года. Законапраект, паводле плана законапраектнай дзейнасці, плануецца да ўнясення ў парламент у верасні 2020 года.

Да гэтай пары для рэгістрацыі назваў юрыдычных асобаў падаюцца варыянты назваў арганізацый на дзвюх мовах – на рускай і беларускай, і абодва яны заносяцца ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадыпрмальнікаў (вядомы ЕГР). Пры гэтым спецыялісты  дзяржрэгістра, хоць і вымушаныя паводле закона заносіць у рэгістр дзве моўныя формы назваў і мець беларускамоўную версію сайта,  сваё праграмнае забеспячэнне робяць толькі на рускай мове і выпіскі афармляюць толькі на ёй (як пацвярджаецца і ў тэксце абгрунтавання да гэтага законапраекта).

 

У асноўным прапанаваны законапраект паўтарае тое, што цяпер ёсць у прэзідэнцкім дэкрэце. Але невялікае адрозненне ёсць, і яно датычыць менавіта мовы дзяржрэгістра: прапануецца на заканадаўчым ўзроўні замацаваць, што афіцыйныя назвы арганізацый цяпер будуць заносіцца ў дзяржрэгістр толькі на рускай мове.

Робіцца гэта неўпрыкмет – на першы погляд моўныя фармулёўкі ў праекце зводзяцца да звыклых “і (альбо)”. Але пункт 3 артыкула 9 “Порядок ведения Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей” законапраекта мае наступны змест: “Ведение Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей осуществляется на одном из государственных языков Республики Беларусь, выбор которого определяется программно-техническими условиями и языком принятия нормативных правовых актов, используемых при ведении Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей.”

Азначаная фармулёўка ўстанаўлівае дыскрымінацыйны падыход для вядзення рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў: выбіраць будуць не карыстальнікі, а сам дзяржрэгістр. Дакладней – ужо выбраў.

Як бачна з пункта 3.2. абгрунтавання праекта закона (Обоснование необходимости принятия Закона Республики Беларусь “О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования”, заканадаўца апрыёры зыходзіць з таго, што з дзвюх дзяржаўных моваў у дыскрымінаваным стане павінная быць беларуская мова, а дзяржрэгістр будзе весціся на рускай.

Аўтары абгрунтавання гавораць: “Проектом Закона решается вопрос выбора одного из государственных языков Республики Беларусь, на котором ведется ЕГР. Устанавливается, что его выбор определяется программно-техническими условиями  и  языком принятия нормативных  правовых актов, используемых при ведении ЕГР. В настоящее время ЕГР ведется на русском языке, выписки из ЕГР также предоставляются на русском языке. Это обусловлено тем, что при ведении ЕГР используются  общегосударственные  классификаторы, являющиеся нормативными правовыми актами,  принимаемыми на русском языке.”

 

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Прапанаваная ў праекце закона норма прадугледжвае стварэнне прывіліяванага  становішча для носьбітаў адной мовы (на якой будзе весціся рэгістр) за кошт дыскрымінацыі носьбітаў другой дзяржаўнай мовы, якія будуць пазбаўленыя права на ўнясенне звестак у рэгістр і на карыстанне рэгістрам наўпрост на сваёй дзяржаўнай мове. Гэта будзе супярэчыць артыкулу 22 Канстытуцыі, які ўстанаўлівае, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.  

Улічваючы, што артыкул 28 праекта закона прадугледжвае ўвядзенне ў якасці новай падставы для адмовы ў рэгістрацыі “несоответствия наименования юридического лица требованиям, установленным законодательными актами” (таксама перапісана з расейскага закона – і павінна пакласці канец вольнай рэгістрацыі НКА ў форме ўстановаў) прапанаваны парадак вядзення рэгістра будзе пазбаўляць беларускамоўных грамадзян Беларусі права на стварэнне суб’ектаў гаспадарання.  І каб ні для каго не было сумневаў – на самым пачатку тэкста абгрунтавання даецца тлумачэнне, што “Одним из основных мероприятий Программы действий Республики Беларусь и Российской Федерации по реализации положений Договора о создании Союзного государства, принятой 8 декабря 1999 г., является унификация гражданского законодательства” – так што маем справу, як бачна, з тымі самымі “таемнымі” дарожнымі картамі. 

 

Азначаны парадак, прапанаваны законапраектам, супярэчыць і артыкулу 23 Канстытуцыі, які ўстанаўлівае, што абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону. 

На маёй памяці гэта ці не першы такі нахабны законапраект, які наўпрост піша: “будзем працаваць афіцыйна толькі па-руску”. У падзаконных актах – так, бывала, але ў законах стараліся сарамліва пісаць “и (или)” ну ці ўвогуле абыходзілі гэтае пытанне. Прапанаваныя праектам закона нормы супярэчаць артыкулу 5 і 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама іншым нормам гэтага закона.

І да таго ж, няўжо Беларусь, як айці-краіна, не можа справіцца з задачай вядзення рэгістра на дзвюх мовах, а толькі на адной можа? Я б, па шчыраці, яшчэ б і на ангельскай мове зрабіў.

Юры Чавусаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0320
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1420
Далучайцеся да нас