Яркай падзеяй у культурным жыццi стаў грандыёзны сумесны канцэрт госпэл-хораў з Беларусі, Расіі, Даніі, якi адбыўся 23 лiстапада. У малой зале Белдзяржфілармоніі выступілі хор “Імправізацыя” пад кіраўніцтвам Паўла Шведава, хор “Open Door” з Санкт- Пецярбурга на чале з Нінай Елішавай і шматлікі ды шматнацыянальны калектыў “Revelation” з Капегагена, якім кіруе Сафі Херлінг.
– Менскі госпэл хор быў створаны ў студзені 2013 года, – распавёу яго кіраўнік Павел Шведаў. – Наша мэта – распаўсюджваць госпэл-музыку на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Гэта глыбока духоўная і эмацыйна яркая музыка радасці і свабоды. Мы адчуваем сябе пакліканымі натхняць людзей духоўна расці, шукаць Бога і ствараць свае госпэл хоры. Нашы песні нясуць добрую энергетыку, мы напаўняем музыку моцай Святога Духа і Божай прысутнасцю, – падкрэсліў выканаўца. – Мы выступаем ва ўніверсітэтах, цэрквах, на дабрачынных канцэртах, у клубах, парках, на фестывалях, – паўсюль, дзе людзі гатовы слухаць хрысціянскую музыку.
– Каб загучалі яркія фарбы кожнай асобы, трэба заспяваць разам, – прамовіў Павел Шведаў, прадстаўляючы песню “Ttue colours”.
Разам з менскім госпэл-хорам выступіла салістка Валерыя Дэле i Дмiтрый Ярмузевiч.
У выкананні хору “Revelation” прагучалі папулярныя кампазіцыі “O, happy day”, “Spiritual”, “Encouraged”, “I give myself away”.
Гімн “Аleluja,Emanuel” моцна ўзрушыў беларускіх слухачоў. Ускалыхнуліся хвалі рук.
Энергетычна насычаная музыка падбадзёрыла публіку, ускалыхнуліся хвалі рук,загучалi апладысменты. Танцы, авацыі напоўнілі залу.
– Мы славім Госпада праз музыку і танец, – падзялілася Сафі Херлінг. – Госпэл-музыка насычае душу і цела. Песні перадаюць словы любові, надзеі, адзінства. Кожны голас у хоры з’яўляецца асаблівым, а разам мы ствараем адзіную сям’ю.
Сафі Херлінг – прафесійная спявачка, у яе трое дзяцей, хор належыць да cупольнасцi Gospel Fellowship. За клавішнымі быў у гэты вечар тэмпераментны Міхаэль Рокпсторф, які быў рады сустрэцца з менскай публікай.
Пасля завяршэннея сумеснага выступлення Павел Шведаў падзякаваў пастару царквы “Святло ісціны” Дзмітрыю Лазуту, які спрыяў прыезду дацкіх гасцей і арганізацыі канцэрту.
– Нядаўна ў нас у гасцях быў хор з Швецыі, зараз знаходзiцца – хор з Даніі. Нам падабаецца сустракацца, абменьвацца досведам, для нашых сяброў гэта цікавыя гастролі, знаёмства з нашай культурай. Мы кантактуем, спяваем разам, дзелімся досведам, уражаннямі і пачуццямі.
Эла Дзвінская,
фота аўтара.