Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

“Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

6 снежня 2019, 14:43 Культура 10
“Аўтар за кадрам”: сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Янцэвічам

У кастрычніку 2019 года ў Доме В. Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея па вуліцы Замкавая, 7 адкрылася фотавыстаўка “Жыццё ў кадры”, прысвечаная фотамастаку  Яўгену Сяргеевічу Пятакіну, былому супрацоўніку “Лідскай газеты”.

20 лістапада яе наведалі вучні 7 “Б” класа СШ №11 г. Ліды, якія акунуліся ў сапраўдны свет фотамастацтва. Іх увагу прыцягнулі не толькі фотаздымкі мінулых гадоў, але і імправізаваная фоталабараторыя, дзе прадстаўлены сапраўдныя рэчы, з дапамогай якіх у мінулым фотамастакі маглі вырабляць фотаздымкі. Сёння, канешне, зрабіць фатаграфію значна лягчэй, і маладыя людзі ў большасці нават не задаюцца пытаннем: а як гэта было раней?

Сапраўдным падарункам для школьнікаў стала сустрэча пад назвай “Аўтар за кадрам” з лідскім фотамастаком і паэтам Уладзімірам Сяргеевічам Янцэвічам.

Лідскі фотамастак у выставачным пакоі арганізаваў для юных наведвальнікаў музея прагляд слайдаў на тэму малой радзімы, дякуючы якім вучні змаглі дазнацца пра гісторыю ўзнікнення фотаздымкаў, якія, між іншым, былі зроблены на тэрыторыі Ліды і за яе межамі. Пад ціхую лірычную мелодыю і аўтарскае чытанне вершаў, якія былі ўласна напісаны лідскім паэтам, вучні акунуліся ў свет прыроды і здзейснілі падарожжа па ўсіх порах года, якія і былі прадстаўлены на слайдах фотамастака.  Усё гэта нагадала дзецям казку “Дванаццаць месяцаў”: снежныя гурбы, іскрысты іней, хуткі ручай, пралескі, прыгожыя птушкі і кветкі, рознакаляровая лісце дрэў….

З задавальненнем Уладзімір Сяргеевіч адказаў і на пытаннні вучняў. Таксама ўсе дазналіся і аб тым, што госць сустрэчы – аўтар фотапаштовак і фотакарцін, з якімі знаёмы многія лідчане.

Хочацца падзякаваць Уладзіміру Сяргеевічу Янцэвічу і куратару мерапрыемства Алесю Часлававічу Хітруну за цікавую і пазнавальную сустрэчу пад таямнічай назвай “Аўтар за кадрам”. Гэтыя кадры мы, вучні сярэдняй школы № 11, раім убачыць усім жыхарам і гасцям нашага горада. Фотавыстава “Жыццё ў кадры” і сустрэча пад назвай “Аўтар за кадрам” чакаюць вас!”

Наталля Анашкевіч,

настаўніца СШ № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
Далучайцеся да нас