Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Справаздача Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ за 2019 год

Справаздача Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ за 2019 год

27 лістапада 2019, 18:03 ТБМ 15
Справаздача Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ за 2019 год

Ад пачатку года праводзілі работу па агітацыі за беларускую мову падчас перапісу насельніцтва. У жніўні і верасні 2019 года правялі інтэрв’ю праз СМІ.

На працягу года – падпіска на “Наша слова”.

Сябар абласной рады А. Крой правёў працу за перайменаванне вуліцаў у садовым таварыстве Мігова ў гонар князя Комата і Яўхіма Карскага. У верасні – кастрычніку створаны і адкрыты памятны знак у гонар акадэміка Яўхіма Карскага ў вёсцы Мігова.

Прапановы аказання метадычнай дапамогі аддзелу адукацыі гарвыканкама і аблвыканкама ў папулярызацыі і пашырэнні беларускай мовы былі адкінутыя.

У 2019 годзе дзейнічаюць тры групы з беларускай мовай выхавання ў дзіцячых садках 45, 65 і 83.

Зрабілі, дзякуючы фундатарам, якім падзякавалі адмысловымі знакамі пашаны, падарункі для дашкольнікаў садкоў 45 і 65. Таксама правялі ёлкі з калядоўшчыкамі 27.12.2018 – д/с 65, 09.01.2019 – д/с 45. А таксама павіншавалі пачатковыя класы з беларускай мовай навучання ў СШ 34 – 21.12.2018 г., у СШ 32 – 18.12.2018 г.

7 лютага 2019 г. сіламі абласной арганізацыі (Віталь Карнялюк, Віктар Парфёненка, Таццяна Савянкова) узнагароджаны пераможцы абласной алімпіяды па беларускай мове сярод 29 навучэнцаў школаў і гімназій у Скідзелі, а таксама перададзены падшыўкі “Нашага слова” класным кіраўнікам.

10 лютага з нагоды 25-годдзя з дня смерці сябра БНФ, дэпутата Гарадзенскай рады Антона Сцяпуры сябры ТБМ, яго калегі адведалі яго магілу.

21 лютага, у 18-00 агульнанацыянальная дыктоўка ў Дзень роднай мовы. Тэкст В. Варанец “Сустрэча” – прысутнічала больш за 100 чалавек з Гародні і раёна. Чытаў сябар абласной рады Іван Буднік.

Увесну (красавік – травень) прынялі ўдзел у бацькоўскіх сходах будучых першакласнікаў у СШ 32, 34, 33, 31, 26, 27, 28.

Агулам у Гародні 120 сем’яў зрабілі выбар на карысць беларускай мовы, аддаўшы вучыцца сваіх дзяцей у СШ 32 і 34, гімназіі 7 і 10 і ў беларускія групы д/с 45, 65 і 83.

13 траўня сябры ТБМ правялі Талаку па высечцы зараснікаў на старых каталіцкіх (Бернардынскіх) могілках.

16 траўня прайшла чарговая абласная Рада ТБМ, дзе было прынята рашэнне накіраваць Алеся Кроя на кангрэс няўрадавых арганізацый.

25 ліпеня В. Парфёненка наведаў дырэктара заапарка Алега Жданкіна па тэме “Беларуская мова ва ўстанове (на інфармацыйных стэндах)”. Па выніку сустрэчы дырэктар абяцаў выстаўляць беларускія стэнды па ходзе аднаўлення антуражу.

6 жніўня – сустрэча з Аляксандрам Вярсоцкім, старшынём галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама. На сустрэчы быў  Віктар Парфёненка:

Праблемная тэма № 1: русіфікацыя вонкавага афармлення Сло-німа напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку. Вынікам стала перапісванне мастакамі графічнага малюнка з выявай тэатра Агінскага з дабаўленнем беларускай мовы ў Слоніме. Свята прайшло 1 верасня – абласная арганізацыя ТБМ арганізавала экскурсію на свята, дзе апрача Слоніма ( адкрыццё помніка Льву Сапегу, наведалі Ружанскі палац, Косаўскі палац і музей Тадэвуша Касцюшкі, Зэльву.

Праблемная тэма № 2: правядзенне свята мовы і паэзіі ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна, ініцыятар старшыня Дзятлаўскай суполкі ТБМ Валеры Петрыкевіч. Вынік: станоўчае развязанне праблемы (бясплатнае мерапрыемства з удзелам мясцовай бібліятэкі і Дзятлаўскага райвыканкама). Свята прайшло 8 жніўня 2019 года. Ушанаваны на свяце: заходнебеларускія паэты Пятрусь Граніт, Васіль Струмень і Герасім Прамень. Выступалі ля памятнага каменя ў Зачэпічах сябры ТБМ Станіслаў Суднік, Уладзімір Хільмановіч, Валер Петрыкевіч, Ала Петрушкевіч, Сяргей Чарняк.

7 верасня – экскурсія для дзяцей па-беларуску. Правяла Кацярына Галота (сябра Гарадзенскай гарадской рады ТБМ), арганізацыйная праца Наталлі Карповіч.

1 лістапада – сустрэча прадстаўнікоў універсітэта імя Ніла Гілевіча з гарадзенцамі, прэзентацыя вопыту дацкай сістэмы вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства прайшло на арт-пляцоўцы “Цэнтр гарадскога жыцця”.

2 лістапада на Дзяды – адведванне сябрамі ТБМ сумесна з Універсітэтам залатога веку могілак “Сакрэт”, дзе ўсклалі кветкі і запалілі знічы на месцах спачыну славутых беларусаў Гародні.

9 лістапада сябры ТБМ сумесна з грэка-каталіцкай парафіяй ажыццявілі пілігрымку ў мястэчка Баруны, месца, дзе пачаў сваю місійную працу айцец Ян Матусевіч, святар, які ўслед за Уладзіславам Чарняўскім прыняў у набажэнствах беларускую мову і быў адным з аднаўляльнікаў беларускай, паводле мовы, царквы.

На працягу года абласная арганізацыя накіроўвала пісьмовыя звароты ў розныя ўстановы, якія прынцыпова ігнаруюць ужыванне ў камерцыйных мэтах беларускую мову: Івейскі аўтавакзал – 14.09, Ваўкавыскія малаказавод і мясакамбінат – 17.09. З Іўя (Лідская аўтакалона) адказ прыйшоў. У Ваўкавыску праігнаравалі, парушыўшы заканадаўства.

Па ініцыятыве сябра ТБМ Яўгена Дудкіна зараз на этапе ства-рэння “Гістарычны клуб імя Адама Станкевіча” пры абласной арга-нізацыі ТБМ.

Складзена 11 лістапада 2019 г.  

Старшыня абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4721
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Далучайцеся да нас