Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Юбілей Інстытута гісторыі НАН стаў стымулам для правядзення міжнароднага кангрэса

Юбілей Інстытута гісторыі НАН стаў стымулам для правядзення міжнароднага кангрэса

28 кастрычніка 2019, 19:25 Навука 32
Юбілей Інстытута гісторыі  НАН стаў стымулам для правядзення міжнароднага кангрэса

17-18 кастрычніка ў Менску ў Інстытуце гісторыі і акадэмічнай бібліятэцы НАН праходзіў IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі “Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні.” Ён быў прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Адбылося пленарнае пасяджэнне і выступленні ў чатырох секцыях. Праблемнае поле кангрэса ахоплівала такія пытанні, як: метадалогія  і гістарыяграфія, крыніцазнаўства і археаграфія, сучасныя даследаванні ў галіне археалогіі і іншыя.

На форуме абмяркоўваліся пытанні гісторыі беларускай дзяржаўнасці, этнагенезу на беларускіх землях, гістарычных формаў беларускай дзяржаўнасці. У фокусе даследаванняў гісторыкаў сёння – сацыяльна-эканамічныя трансфармацыі і грамадска-культурныя змены ў Беларусі (канец XVIII -XX ст.), генезіс беларускай нацыі і нацыянальнай ідэі. Праводзяцца даследаванні ў галіне сусветнай гісторыі, Беларусь вывучаецца ў сістэме міжнародных адносін. Суверэнная Рэспубліка Беларусь разглядаецца як найвышэйшая ступень рэалізацыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

На IV Міжнародным кангрэсе абмяркоўваліся пытанні  ўкаранення канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, методыка выкладання гісторыі ў навучальных установах, фарміраванне гістарычнага светапогляду маладога пакалення.

Пра дзейнасць Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі распавёў яго дырэктар, доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Фёдаравіч Голубеў:

– У склад Цэнтра ўваходзяць чатыры аддзелы: аддзел антрапалогіі, крыніцазнаўства і археаграфіі, аддзел генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі, аддзел гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследвання. Асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра – вывучэнне гістарыяграфіі сацыяльна-палітычнай і эканамічнай гісторыі Беларусі, выяўленне і апрацоўка  новых крыніц па гісторыі нашай краіны.

Прафесар Голубеў адзначыў працы такіх асобаў, як Аляксандр Барысавіч Доўнар, Аляксей Іванавіч Шаланда, Андрэй Анатольевіч Мяцельскі, Аляксандр Анатольевіч Жлутка.

Пра метады выкладання гісторыі ў ВНУ паведаміў у сваім выступленні прафесар Уладзімір Аляксандравіч Бажанаў (БНТУ). Пра працу з моладдзю па вывучэнні гісторыі Вялікай айчыннай вайны распавёў кандыдат гістарычных навук Альберт Іосіфавіч Котаў (БДУ), былы малагадовы вязень канцлагера ў Мар’інай Горцы. Пра развіццё канфесійнага вектара даследаванняў і дыскусіі па канфесійнай тэрміналогіі паведаміла кандыдат гістарычных навук Раіса Уладзіміраўна Зянюк.

– Важна  перайсці ад наратыўнага  падыходу да глыбокага аналізу гістарычных момантаў, звязваць нашу гістарычную навуку з сусветнымі працэсамі, – падкрэсліў прафесар У.А. Бажанаў.

У дакладах былі адзначаны дасягненні навукоўцаў  і  рост іх узроўню, але разам з тым на кангрэсе прагучала інфармацыя пра так званую “аптымізацыю кадраў”  і скарачэнне фінансавання некаторых мерапрыемстваў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: удзельнікі IV Міжнароднага

кангрэса гісторыкаў Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:5615
Далучайцеся да нас