Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На дзень народзінаў паэта Максіма Танка – сустрэча каля танка

На дзень народзінаў паэта Максіма Танка – сустрэча каля танка

21 кастрычніка 2019, 20:46 ТБМ 72
На дзень народзінаў паэта Максіма Танка – сустрэча каля танка

У нядзелю 29 верасня ТБМаўцы Магілёва адклалі свае справы і накіраваліся на вуліцу Якубоўскага, дзе ўсталяваны танк часоў апошняй вайны. Верасень завяршаўся, а мы яшчэ не ўшанавалі нашага Народнага паэта Максіма Танка і таму вырашылі хаця б напрыканцы месяца зладзіць невялікае мерапрыемства. А з нядаўняга часу ў нас узнікла такая завядзёнка, што паколькі помніка паэту ў Магілёве няма, то збіраемся мы каля баявога танка Т-34, бо Максім Танк  быў франтавіком,  і сапраўды баявым і мужным чалавек.

Напачатку імпрэзы ўзгадалі цікавыя старонкі з жыцця і творчасці паэта. Прыгадалі таксама, як мы грамадою ў 2012 годзе на 100-годдзе наведалі радзіму пісьменніка ў Нарачанскім краі вёску Пількаўшчыну, дзе сустрэліся з яго сваякамі. Казалі пра тое, што Максім Танк дасягнуў вялікіх вяршыняў як у творчай, так і грамадска-палітычнай дзейнасці: стаў народным паэтам, быў Старшынём Вярхоўнага савета БССР, Героем сацыялістычнай працы, старшынём праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У той жа час, заставаўся вельмі простым, даступным і прыстойным чалавекам. Многім стараўся пры магчымасці дапамагчы і падтрымаць. Пасля біяграфічнай даведкі прысутныя чыталі любімыя творы пісьменніка: Надзея Лук’янава – верш “Ганна”, Таццяна Зыкунова на памяць прачытала лірычны верш “Лісце каштанаў”, затым выступілі Давід Атрошкін і паэтка Таццяна Барысік. Таццяна Ложачкіна раздрукавала для ўсіх прысутных невялікі, але вельмі пранікнёны верш “Шчасце”

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні… I так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.

Напрыканцы мы ўзгадалі песні на вершы Максіма Танка і ўключылі запіс “Завушніц” у выкананні “Песняроў”. Акрамя таго, Уладзімір Пухоўскі прыгадаў, што ёсць яшчэ песні на творы пісьменніка і што варта іх у наступны раз адшукаць. Нашы дзяўчаты прынеслі прыгожыя асеннія кветкі, якія мы ўсклалі каля партрэта На-роднага паэта Максіма Танка. Зараз магілёўцы рыхтуюць імпрэзу да дня народзінаў Ніла Гілевіча.

Алег Дзьячкоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
"Ваш незвычайны кінатэатр" у Стоўбцах. Выстава "100 год Віцебскаму авангарду"
Культура

"Ваш незвычайны кінатэатр" у Стоўбцах. Выстава "100 год Віцебскаму авангарду"

19 чэрвеня 2019, 09:5915
Далучайцеся да нас