Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фарбы восені ў Магілёве

Фарбы восені ў Магілёве

21 кастрычніка 2019, 20:42 Культура, ТБМ 69
Фарбы восені ў Магілёве

На пачатку верасня 2019 г. у выставычнай зале пры Музеі гісторыі Магілёва адкрылася экспазіцыя “Фарбы восені”, дзе прадстаўлены творы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “Саюза мастакоў Беларусі”. На выставе – жывапіс і кераміка.

26 верасня наша грамада вырашыла паглядзець на творы мастацтва, і не проста паглядзець, але мы яшчэ і запрасілі “экскурсаводамі” вядомых магілёўскіх мастакоў Юрыя Несцерука і Барыса Первунінскіх. І правільна зрабілі, што запрасілі саміх мастакоў, бо пачулі цікавы расповед як пра вядомых, масцітых творцаў, так і пра маладых пачаткоўцаў, якія працуюць у розных жанрах. З сумам і пяшчотай аглядзелі некалькі акварэляў Фёдара Кісялёва, прыгадаўшы цёплыя сустрэчы з гэтым мастаком. Прымусіла нас затрымацца і ўважліва прыглядзецца карціна “Беларусь партызанская” Базыля Камарова. Бо на першы погляд зразумелы сюжэт аказаўся не такім ужо і простым. Пра мастака Уладзіміра Шпартава змястоўна распавёў спадар Барыс, які добра ведаў творцу.

Карціны і інсталяцыі выклікалі шмат пытанняў і эмоцый у наведвальнікаў. Але нашым “гідам” удалося ў даступнай форме расказаць і давесці аб мастацкіх асаблівасцях скульптара Андрэя Вараб’ёва і мастака Аляксандра Суворава, Святланы Строгінай і Уладзіміра Конанава. Сапраўдным адкрыццём для нас сталі новыя імёны з арыгінальнымі творамі. Экскурсія па выставе аказалася незвычайнай, нешта накшталт мастацтвазнаўчай размовы. Яшчэ раз вялікі дзякуй шаноўным мастакам Юрыю Несцеруку і Барысу Первунінскіх.

Алег Дзьячкоў.

Верасень 2019 г.,

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас