Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да юбілею Алеся Кроя

Да юбілею Алеся Кроя

21 кастрычніка 2019, 20:55 ТБМ 25
Да юбілею Алеся Кроя

Сябру агульнанацыянальнай Рады Таварыства беларускай мовы, гарадзенскаму актывісту Алесю Крою споўнілася 60. Сваю працу на грамадскіх пачатках ён прысвячае працы па пашырэнні і захаванні беларускай адукацыі пры вельмі негатыўных варунках яе існавання ў Беларусі. Дзякуючы яго ўкладу, гарадзенскі аддзел адукацыі стварыў пры двух расейскіх школах № 32 і 34 па адным беларускім класе. І штогод фармуюцца, хоць і невялікія, але дзейсныя беларускія класы. Кажа Алесь Крой:

– Ёсць каштоўнасныя прычыны, па якіх бацькі аддаюць сваіх дзяцей. Гэта звычайна невялікая частка беларусаў, якія сапраўды ўяўляюць беларускую гісторыю, ведаюць, адкуль іх род. Але большасць людзей каштоўнасці мовы, гісторыі, культуры сваёй краіны да канца не разумеюць. Ім больш патрэбны нейкія практычныя прычыны. Гэтыя практычныя прычыны мы таксама распрацавалі і даводзім да бацькоў, да адміністрацыі.

Апошні час Алесь Крой прысвяціў шмат працы па мемарыялізацыі памяці акадэміка Яўхіма Карскага. Створаны адмысловы прыпынак у вёсцы Мігова Гарадзенскага раёна, дзе супыняўся акадэмік, ствараецца памятны знак, а таксама існуе вуліца, якая носіць яго імя ў ваколіцах.

Гарадзенская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы віншуе юбі-ляра. З найлепшымі зычэннямі далучаецца і нашае Беларускае Радыё Рацыя і газета “Наша слова”.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Далучайцеся да нас