Home
Выданні

Букераўскую прэмію падзялілі на дваіх, парушыўшы правілы

Букераўскую прэмію падзялілі на дваіх, парушыўшы правілы

Канадзкая пісьменьніца Маргарэт Этвуд зноў стала ляўрэаткай Букераўскай прэміі, але на гэты раз яна падзяліла ўзнагароду з брытанкай Бэрнардын Эварыста.

 

Маргарэт Этвуд атрымала ўзнагароду за раман «Запаветы» («The Testaments»). Гэта працяг яе раману «Аповед служанкі», які стаў бэстсэлерам і які лёг у аснову аднайменнага сэрыялу. Гісторыя адбываецца ў фантастычнай вэрсіі Новай Англіі ў ЗША ў блізкай будучыні — жорсткім каставым грамадзтве пад назвай Рэспубліка Гілеад, дзе да ўлады прыйшла рэлігійная расісцка-нацыяналістычная арганізацыя. Новая ўлады пачала зьмяняць грамадзтва паводле новых правілаў, заснаваных на Старым Запавеце. Гераіня кнігі — жанчына, якая спрабуе ўцячы ў Канаду.

Этвуд ўжо пяць разоў уваходзіла ў шорт-ліст прэміі, а ў 2000 годзе стала ляўрэаткай за раман «Сьляпы забойца». У беларускім перакладзе ў 2018 годзе выйшла яе кніга «Пэнэляпіяда» ў перакладзе Вольгі Калацкай.

больш тут

Previous article Італьянскі галкіпер прызнаўся, што выйшаў з дэпрэсіі дзякуючы Шагалу
Next article СМІ: Лондан прынцыпова дамовіўся з Бруселем пра брэкзіт

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215