Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурная сустрэча на Румянцава, 13 да 30-годдзя ТБМ

Літаратурная сустрэча на Румянцава, 13 да 30-годдзя ТБМ

7 кастрычніка 2019, 19:20 ТБМ 29
Літаратурная сустрэча на Румянцава, 13 да 30-годдзя ТБМ

У аўторак, 24 верасня, у сядзібе ТБМ на Румянцава, 13 прайшла творчая сустрэча з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ “Наша слова” Станіславам Суднікам з нагоды 30-годдзя ТБМ, у якім сп. Станіслаў з моманту заснавання, а ўжо на 2-м з’ездзе ТБМ быў абраны ў Раду ТБМ, у якой і да гэтага часу.

На сустрэчу сабраліся ў асноўным сябры і прыхільнікі “Нашага слова”, якія больш ведалі С. Судніка, як рэдактара, а цяпер пазнаёміліся з Суднікам-паэтам.

Сп. Станіслаў распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця і вайсковай службы, прычым усё гэта суправаджалася жывым бардаўскім выкананне песень на яго словы  і чытаннем вершаў, а таксама гавэнды “Плач шляхцянкі”. 

Песні гучалі ў выкананні вядомамага па ўсёй Беларусі барда Сяржука Чарняка, а таксама ў запісе ў выкананні гурта “Гудскі гармонік”.

Былі паказаны некалькі відэаролікаў, знятых па кнігах і вершах Станіслава Судніка ў навучальных установах горада Ліды.

Прагучала ўсяго 10 песень, але найбольш кранула прысутных апошняя – “Бацькава хата”:

Я многа па свеце бадзяўся,

І цвёрда ішоў, і  хістаўся,

Бываў на гары і на дне,

Ды помніў зацята,

Што бацькава хата

Чакае без стомы мяне.

 

Я поўз праз густую завею,

Я траціў на поспех надзею,

Блукаў па бясконцай вайне,

Ды верыў заўзята,

Што мама і тата

Сустрэнуць з дарогі мяне…

 

Нажаль, на сёння поўны тэкст песні апубліка-ваць нельга.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Менскі час дарагі, паказаць усю праграму не ўдалося, таму яна будзе паўторана ў Лідзе, а, магчыма і яшчэ недзе.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас