Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ноч кажаноў у Мінску

Ноч кажаноў у Мінску

3 кастрычніка 2019, 16:42 Грамадства, Культура, Навіны 22
Ноч кажаноў у Мінску

Пачатак: 04.10 (19:00)
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау

(Мінск, пр-т газеты “Праўда”, 11)
Кошт: Уваход вольны

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае на свята “Ноч кажаноў” у дворык IBB (Мiнск, Пр-т Газеты Праўда, 11) 4 кастрычніка з 19 да 22 гадзінаў. Уваход вольны!

Цягам вечара ты даведаешся:

• хто такія кажаны і якія віды жывуць у Беларусі?
• што пагражае нашым кажанчыкам?
• што рабіць, калі кажан раптам стаў тваім суседам?
• як быць, калі кажан заляцеў у госці?
• як наўмысна зрабіць кажанчыкам домік?
• …і шмат іншага!

У праграме:

19.00 – 20.30 – Дзеткі і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана на творчых майстар-класах і забраць дадому як сувенір, зрабіць класныя здымкі ў фотазоне, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, паўдзельнічаць у гульнях і віктарынах з прызамі, упрыгожыць сябе аквагрымам. Для дзетак будзе працаваць аніматар.

20.30 – 22.00 – Неверагодна цікавая лекцыя хіраптэролага, навуковага супрацоўніка НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Аляксея Шпака.

“Нашая галоўная мэта – прыцягнуць увагу да кажаноў і пераканаць людзей, што гэта вельмі мілыя і карысныя істоты, якія жывуць побач з намі і маюць вельмі вялікую патрэбу ў нашай абароне, – кажа Аляксей Шпак. – Асабіста для мяне кажаны – гэта маленькія безабаронныя жывёлы, якія вымушаныя жыць побач з намі. Але праз сваю незвычайнасць і вялікую колькасць стэрэатыпаў яны часта робяцца ахвярамі чалавека. Абараняць безабаронных – што можа быць лепшым?”

Сагрэцца ў гэты вечар дапамогуць гарачая гарбата, кава і цудоўны настрой!

Генеральны партнёр мерапрыемства – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Мерапрыемства праходзіць у межах Міжнароднай ночы кажаноў.

Да сустрэчы!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас