Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навука Хрыстова будзе весціся па-беларуску

Навука Хрыстова будзе весціся па-беларуску

1 кастрычніка 2019, 05:58 Мова 19
Навука Хрыстова будзе весціся па-беларуску

Беларуская мова будзе асвячаць працэс навучання дзяцей  у нядзельнай школе менскага Чырвонага касцёла. Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк павіншаваў дзяцей, бацькоў і катэхетаў на восеньскай лінейцы і дабраславіў іх у дарозе да навукі Божай падчас святой імшы. Запіс у нядзельную школу адкрыты, набор працягваецца.

Мы пагутарылі з дырэктарам нядзельнай школы Наталляй Уладзіміраўнай Лаўрэнка, маці трох сыноў.

– Заняткі ў нядзельнай школе будуць адбывацца па афіцыйнай праграме, якая прадстаўлена на сайце Чырвонага касцёла,- патлумачыла спадарыня Наталля. Кожная настаўніца дапрацоўвае свой план індывідуальна, у сваёй групе. Ёсць выкладчыцы з досведам працы 20-25 гадоў. Яны выкарыстоўваюць падручнікі і розныя дадатковыя крыніцы.

Выкладанне будзе весціся ў асноўным па-беларуску. Калі камусьці спатрэбяцца індывідуальныя заняткі на рускай мове, то гэта будзе даступна. Кожная з выкладчыц мае катэхетычную, тэалагічную адукацыю, набытую ў Гарадзенскім, у Баранавіцкім ці Менскім катэхетычных каледжах, і таксама педагагічную. Да Святой Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады. Навучэнцы дзеляцца па групах: 1-2 клас, 3-4 клас, 5-6 клас, моладзь ад 14 гадоў і вышэй.

– Будзем пазнаваць Бога, маліцца, праводзіць час разам, – прывітала вучняў Марыя Чаславаўна.

– Будзем сустракацца з вамі кожную нядзелю. Будуць у нас экскурсіі, пілігрымкі, сумесныя святы і добрыя вакацыі! – заахвоціла Ірына Адамаўна.

– Дзеці змогуць запісацца на хор, – паведміла арганістка касцёла Марыя Новікава.

 – У бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла будуць праходзіць літаратурныя вечарыны, будуць працаваць гурткі выразнага чытання для дзяцей і моладзі,будуць адзначацца касцельныя святы, будуць праходзіць дыктоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы. Да Дня горада Менска бібліятэка падрыхтавала выстаўку мастацкай і гістарычнай літаратуры пра нашу сталіцу, – распавяла Галіна Фёдараўна Івуць.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк перад дзецьмі; 2. Наталля Лаўрэнка выступае перад навучэнцамі і бацькамі; 3. Куратар бібліятэкі імя А. Міцкевіча Галіна Івуць.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас