Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

Дзень адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

1 кастрычніка 2019, 06:29 Культура 29
Дзень адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

Дзень бібліятэк – цудоўнае свята, якое адзначаецца 15 верасня з 2001 года. І кожны год вось ужо на працягу доўгіх 19 гадоў  у гэты дзень у Карэліцкай раённай бібліятэцы ладзіцца сапраўднае свята – свята, якое дораць  бібліятэкары сваім паважаным чытачам, каб ім было цікава, утульна і займальна.  У канун свята, у пятніцу ў сценах бібліятэкі панавала святочная атмасфера, атмасфера радасці, дабразычлівасці і цудоўнага настрою. З самага рання, перад пачаткам рабочага дня праходзіла вулічная акцыя “Радуйцеся разам з намі”, дзе бібліятэкары віншавалі вучняў і дарослых са святам, з цудоўным восеньскім днём, зычылі моцнага здароўя, дабрабыту, запрашалі ў бібліятэку, уручалі віншавальныя паштоўкі і святочныя шары. Выстава – загадка “Пазнай бібліятэкара”, на якой размясціліся дзіцячыя фатакарткі бібліятэкараў чакала наведвальнікаў у фае бібліятэкі (вось гэта была сапраўдная загадка…), ладзілася літаратурнае кафэ “Чытаць подана”, тэматычны прагляд “Літаратурная Гродзеншчына” з лепшай падборкай краязнаўчай літаратуры, кніжная выстава “Калейдаскоп навінак”, а таксама фотазона “З Днём бібліятэк” і “Я люблю чытаць”, дзе кожны ахвотны мог сфатаграфавацца на памяць. 

У дзіцячай бібліятэцы маленькім чытачам прапанавалі квэст – гульню “Таямніца зачараванай кнігі”, падарожжа ў гісторыю “Спазнай свой родны край”. Але асаблівы настрой выклікала тэатральная пастаноўка  казкі “Рэпка на новы  лад” (аматарскае аб’яднанне  “Васілёк”, тэатральнага накірунку), якую выканалі супрацоўнікі бібліятэкі.

Н.У. Казарэз,

метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
Далучайцеся да нас