Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Канферэнцыя і прыём да 30-годдзя ТБМ

Канферэнцыя і прыём да 30-годдзя ТБМ

16 верасня 2019, 19:35 ТБМ 7
Канферэнцыя і прыём да 30-годдзя ТБМ

Навукова-практычнай канферэнцыяй “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі захавання спадчыны” адзначыла ТБМ імя Ф. Скарыны 6 верасня ў Менску сваё 30-годдзе.

На пленарнаым паседжанні ў канферэнц-зале “Бернардзін” з вітальным словам выступілі: Хвір Наталля Дзмітрыеўна, начальніца Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Масташова Марына Веніямінаўна, кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Было зачытана прывітанне ад амбасады ЗША:

“Старшыні Таварыства

беларускай мовы

спадарыні Алене Анісім,

Ганароваму старшыні

спадару Алегу Трусаву,

Удзельнікам канферэнцыі,

прысвечанай 30-годдзю ТБМ

 

Паважаная спадарыня Анісім, спадар Трусаў, сябры, удзельнікі канферэнцыі!

Я ўражаная тым, што ТБМ існуе ўжо 30 гадоў, нават больш, чым незалежная Беларусь, і, без сумневаў, дзейнасць ТБМ у значнай ступені паспрыяла атрыманню краінай яе незалежнасці. Я адчуваю вашу адданасць высакароднай справе, любоў да роднай мовы і яе гісторыі.

На працягу гэтых 30-ці гадоў актывісты вашай арганізацыі няспынна працуюць на ніве адраджэння беларускай мовы: гэта і асветніцкая дзейнасць, і адукацыйныя праграмы, і пашырэнне ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамдскага жыцця, і многае іншае. А наперадзе – новы праект – Нацыянальны ўніверсітэт, якому я жадаю пераўтварыцца ў паўнавартасную навучальную ўстанову высокага ўзроўню.

У гэты ўрачысты дзень дазвольце мне ўзгадаць людзей, якія стаялі каля вытокаў стварэння і фаміравання арганізацыі – Ніла Гілевіча і Генадзя Бураўкіна, а таксама кі-раўнікоў Алега Трусава і Алену Анісім, якія нястомна і ўпарта працягваюць беларускую працу. Дзякуй за тое, што вы робіце для сваёй краіны і для яе будучыні!

 З найлепшымі пажаданнямі здароўя і поспехаў кожнаму з вас і да новых перамог!

З павагай

Джэніфер Мур,

Павераная ў справах Злучаных Штатаў

  у Рэспубліцы Беларусь.”

       

 На пленарным паседжанні таксама выступілі:

Анісім Алена Мікалаеўна, старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (Менск) “Мова – галоўная нематэрыяльная спадчына народа”;

Пастухоў Міхаіл Іванавіч, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Беларускага інстытута правазнаўства (Менск) “Герб, сцяг, мова як гісторыка-культурная спадчына Беларускай дзяржавы і народа. Прававыя механізмы захавання і ўдасканалення”;

Патаеў Георгій Аляксандравіч, доктар архітэктуры, загадчык кафедры “Горадабудаўніцтва”, прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Менск) “Рэвіталізацыя гістарычных паркаў Беларусі”;

Ходар Генадзь Мікалаевіч, кансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка- культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Менск) “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і практыка яго выканання”;

Сташкевіч Ала Барысаўна, фонд “Культурная спадчына і сучаснасць” (Менск) “Традыцыйныя веды і практыкі як нематэрыяльная культурная спадчына”;

Баранец Георгій Георгіевіч, кандыдат архітэктуры, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Менск) “Праблемы прымянення і накі-равання развіцця прававых механізмаў аховы нерухомай культурнай спадчыны ў Беларусі”;

Кірэеў Віктар Вітальевіч, доктар філасофіі, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (Санкт- Пецярбург) “Сістэма ахоўных тэрыторый Службы нацыянальных паркаў ЗША”.

На трох секцыях былі прачытаны яшчэ 35 дакладаў. У перапынку кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў правёў экскурсію па Верхнім горадзе. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік. Арганізатары плануюць прыкласці ўсе намаганні, каб прэзентацыі лепшых практык у менеджменце спадычны сталі штогадовымі і прывабілі замежных даследчыкаў, у тым ліку з Польшчы.

Пасля канферэнцыі адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 30-годдзя ТБМ. На прыёме прысут-нічалі амбасадары Украіны і Швейцарыі, прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, Славакіі…

Прысутнічалі дырэктар музея Янкі Купалы, ветэраны ТБМ, пісьменнікі, журналісты. Слова мелі Алена Анісім і Алег Трусаў.

Шлях, пройдзены ТБМ у змаганні за мову варты павагі, але нялёгкі і не блізкі да канца. Яшчэ змагацца і змагацца – нашаму і будучым пакаленням.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5418
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
Мова

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:3216
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас