• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 12 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Кіраўніцтва ТБМ і ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала медалі Рады БНР

Кіраўніцтва ТБМ і ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала медалі Рады БНР

9 верасня 2019, 21:04 ТБМ 3
Кіраўніцтва ТБМ і ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала медалі Рады БНР

У савецкія часы пра такое казалі: “Узнагарода знайшла герояў”. Але знайшла яна іх раней, а вось уручыць медалі Рады БНР атрымалася толькі зараз, калі Менск наведаў Мікола Пачкаеў. І наведаў ён радзіму менавіта, каб уручыць медалі БНР кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы – Алене Анісім і Алегу Трусаву, а таксама іншым грамадскім дзеячам.

Як вядома, Рада БНР – гэта такі своеасаблівы беларускі дэмакратычны ўрад у выгнанні. Паводле статуту Рады, яе паўнамоцтвы трываюць да сумленных выбараў у Беларусі і, адпаведна, перадачы іх ураду дэмакратычнай Беларусі. У наш час Рада БНР можа лічыцца дзяржаўнай інстытуцыяй у выгнанні.

Раней, калі Беларусь была часткай СССР, Рада была органам, які даводзіў да міжнародных структураў беларускае бачанне сітуацыі. Зараз жа і афіцыйны Менск можа стасавацца праз дыпламатычныя місіі з усім сусветам, і беларуская апазіцыя таксама не мае праблемаў з міжнароднымі кантактамі. Але Рада БНР усё ж працягвае працаваць на карысць Беларусі. Адна з такіх працаў – гэта заснаванне медаля да стагоддзя БНР.

Гэта, па словах Міколы Пачкаева, важная функцыя – публічнае адзначэнне выбітных беларусаў.

– На апошняй сесіі Рады было пэўнае засмучэнне палітыкай узнагароджвання, што ажыццяўляецца ў Беларусі. Гэтае засмучэнне ў нас трывае ад 1994 года. Мы ведаем, што ў нас дзяржаўныя ўзнагароды атрымліваюць такія фігуры, як Кадыраў. Але гэта яшчэ не горшае. Па меркаванні Рады, горш тое, што не ўзнагароджваюцца тыя аб’ектыўна заслужаныя беларусы, якія ў любой іншай нацыянальнай дзяржаве павінны былі быць узнагароджаныя. Прычым, пытанне не толькі пра грамадскіх дзеячаў, але, напрыклад, і пра дзеячаў культуры, – сказаў прадстаўнік Рады БНР. – На наш погляд, беларускія культурныя дзеячы, якія дэманструюць сваю грамадскую пазіцыю, не прызнаюцца дзяржавай так, як іх калегі, якія займаюць праўрада-выя пазіцыі. Таму, на наш погляд, існуе пэўная палітычная дыскрымінацыя, мы мяркуем, што гэтая дыскрымінацыя менавіта з прычынаў грамадскай пазіцыі.

Каб выправіць гэтую сітуацыю, Рада БНР і заснавала медаль з нагоды 100-годдзя БНР. Узнагарода надаецца на адзначэнне стогадовага юбілею БНР і асаблівых заслугаў на карысць увасаблення ідэалаў 25 сакавіка. На думку Рады БНР, ідэалы 25 сакавіка – гэта ўсталяванне нацыянальнай беларускай дэмакратычнай дзяр-жавы, незалежнасць якой не была б у небяспецы.

Гэтым медалём ужо ўзнагароджаныя розныя людзі – і тыя, хто пэўны час правёў за кратамі, і тыя, хто ўсё жыццё працаваў у сваёй прафесійнай якасці. Але агульнае, што іх яднае – пажыццёвыя альбо іншыя вельмі значныя заслугі ў нейкай галіне, якая ўвасабляе ідэалы БНР.

Кола ўзнагароджаных – вельмі шырокае. Гэта і ветэраны паваеннага антысавецкага падполля, і, напрыклад, дэпутаты 12-га склікання, якія актыўна працавалі над пытаннем прыняцця Дэк-ларацыі аб незалежнасці Беларусі, і замежнікі, што спрыялі беларускай справе, і шмат хто яшчэ.

Напрыклад, Мікалай Пачкаеў 22 жніўня ў сядзібе Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўручыў медалі да стагоддзя БНР старшыні Згуртавання Алене Макоўскай і старшыні Рады “Бацькаўшчыны” Ніне Шыдлоўскай за заслугі ў папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Поўны спіс узнагароджаных, па словах спадара Пачкаева, не агучваецца, бо некаторыя з гэтых людзей жывуць у краінах (прытым, як ён адзначыў, гэта не толькі Беларусь), у якіх падобная ўзнагарода ўладамі “не вітаецца”. Але пры гэтым ён сказаў, што чатыры пятых ад агульнай колькасці ўзнагарод уручаюцца тым, хто жыве ў Беларусі, і толькі пятая частка – тым, хто знаходзіцца за мяжой.

Цікавае і пасведчанне, што выдаецца ўзнагароджаным, а дакладней – яго пячатка. Гэта тая самая пячатка, якой у 1943 годзе старшыня Рады БНР Васіль Захарка перадаў свае паўнамоцтвы Ларысе Геніюш і Міколе Абрамчыку. Гэтую самую пячатку мы бачылі і на пасведчанні Янкі Філістовіча.

Некаторыя звяртаюць увагу, што адбітак гэтай пячаткі атрымліваецца “размытым”. Такі адбітак звязаны не са “сталасцю” пячаткі. Рэч ў тым, што яна не была прызначаная для таго, каб яе адбітак ставіўся на паперу. Кажучы сучаснай моваю, гэта 3D-пячатка, адбівацца яна павінна была на воску альбо сургучы. Аднак ані ў архівах Рады, ані ў гісторыі БНР не зафіксавана ніводнага выпадку, калі яна ставілася на сургуч. І Рада БНР вырашыла не адыходзіць ад практыкі, якая склалася, – пасведчанні аб узнагароджванні замацаваны гэтай пячаткай.

А пасля непрацяглага экскурсу ў гісторыю ўзнагаро-ды былі прышпілены на лацканы герояў.

Алег Трусаў адзначыў, што для яго гэта – другі медаль, ім атрыманы. Першы – гэта залаты медаль у школе. І таму яму вельмі прыемна прыняць гэтую ўзнагароду.

А вось для Алены Анісім гэты медаль – трэці. Яна атрымала не толькі школьны медаль, але і нейкі медаль прафсаюзны.

Калі Беларусь урэшце стане дэмакратычнай дзяржавай, і Рада БНР перадасць свае паўнамоцтвы дэмакратычнай і нацыянальнай (па сутнасці, а не па форме) уладзе, то, па меркаванні намесніка старшыні Рады БНР, адной з умоваў перадачы гэтых паўнамоцтваў будзе прызнанне ўзнагароды БНР на ўзроўні дзяржаўнай.

Сяргей Пульша,

“Новы час”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску
Грамадства

На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску

13 жніўня 2019, 16:2120
У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію
Грамадства

У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію

19 студзеня 2021, 17:3419
Мова Нанова: Чыя магіла была на вясковым сметніку?
Мова

Мова Нанова: Чыя магіла была на вясковым сметніку?

4 лістапада 2019, 21:4518
Далучайцеся да нас