• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 28 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Будзь воля Твая!

Будзь воля Твая!

26 жніўня 2019, 21:11 Грамадства 11
Будзь воля Твая!

Маленькая вёсачка Расіца, на самым беларуска-латышскім памежжы, стала сімвалам мужнасці і непахіснасці веры, куды вось ўжо не адзін дзясятак год ідуць-едуць пілігрымы не  толькі з ўсіх канцоў  Беларусі, а і з далёкага замежжа.

Прайшлі два дзясяткі год, як ў Варшаве Папа Ян Павел ІІ у 1999 годзе абвясціў аб  беатыфікацыі расіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры – ахвяраў Другой сусветнай вайны. Святароў, якія ў час жудаснай карніцкай аперацыі нямецкіх захопнікаў “Зімовыя чары” ў лютым 1943 года, разам са сваімі вернікамі, пайшлі з жыцця. Як пайшлі  з жыцця яшчэ амаль дзве тысячы чалавек, жыхароў мястэчка. Больш за месяц цягнулая карная аперацыя, якая забрала жыцці 6000 мірных жыхароў толькі на Асвейшчыне, дзве трэці з якіх былі дзеці, больш за 3000 чалавек адправілі ў канцлагеры.

Апошнімі словамі Юры Кашыры былі: “Дзе мае браты будуць памiраць, там i я”.

Верхнядзвіншчына, адзін з самых пакутных і апаленых вайной куточкаў Беларусі: 426 вёсак  згарэлі ў полымі Другой сусветнай вайны, з больш,  чым 60 тысячамі жыхароў, ацалела трэць: загінуў кожны  трэці, а ў былым Асвейскім раёне – кожны другі яе жыхар. Памяць пра подзвіг  аб гэтым захоўваюць каля паўтысячы помнікаў і абеліскаў:

Помнікі, помнікі… Вечна ў маленні.

Не разрываецца іх абарона:

кожная строма і кожная крона

з чорнай непамяццю ў супраціўленні.

Гэтыя радкі і сведчанні Сяргея Панізніка ў кнігах: “Пасля вогненных вёсак”, 1980 г., “Браніслава”, 1985 г.,”Освейская трагедия: Книга народной памяти”,1992, 2013 гг.

Ірына Жарнасек, пісьменніца, аўтарка кнігі пра Дабраславёных Юры і Антонія “Будзь воля Твая”-штогод ў пілігрымцы ў Расіцу. Вось і ў гэты раз яна напісала:

“Ну што… выходзім у дарагую нашу пакутніцу Расіцу… чарговы раз. Не лічыла, колькі разоў я ў яе ездзіла, колькі хадзіла. Сталася яна ўжо часткай майго жыцця. І не толькі таму, што напісала я пра трагедыю Расіцы кнігу. А можа і таму… Не, немагчыма вытлумачыць, чым яна так прыцягвае да сябе. Не хочацца казаць пафасных словаў, яны фальшывяць. А Расіца – гэта праўда пра нас і нашу зямлю. Пра яе трагічнае мінулае і пра такую супярэчлівую нашу сучаснасць.

Можна ж, вядома, ездзіць, не абавязкова ж хадзіць штогод. Але… калі ідзеш – маеш шанец зразумець штосьці вельмі істотнае… пра час і пра сябе … словам,  выходзім”.

Нямала для ўшанавання ахвяраў Расіцы зрабіў адзін са святароў – Вячаслаў Пялінак, якому давялося падымаць з руінаў і сам храм. А сёння-няўрымслівы, шчыры і клапатлівы гаспадар адроджанай святыні  айцец Часлаў Курэчка, які ўганараваны за духоўнае адраджэнне, не першы год гасцінна сустракае высокіх гасцей і пілігрымаў. Яго добразычлівасці і цеплыні хапае на ўсіх, хто ў чарговы раз завітаў у Расіцу, каб пакланіцца подзвігу яго папярэднікаў.

Удзел у расіцкіх урачыстасцях прымалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, правінцыял ордэна айцоў-марыянаў правінцыі Божага провіду ў Варшаве айцец Тамаш Навачык, Апостальскі візітатар грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і кансэкраваныя асобы.

Старшыня выканкама І.І. Марковіч, які прысутнічаў у Расіцы, уручыў медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” ксяндзу Чаславу Курэчку.

Генеральны вікарый ксёндз Францішак Кісель зачытаў Дэкрэт біскупа Віцебскага аб устанаўленні ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў Расіцы Дыяцэзіяльнага Санктуарыя расіцкіх пакутнікаў. Гэта азначае, што Расіцкі касцёл стаў месцам наймацнейшай сілы заступнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. А пасля Імшы людская рака прайшла пакутніцкім  шляхам да Крыжа, які стаў для Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры брамай у неба.

Пасля  завяршэння духоўных мерапрыемстваў айцец Часлаў Курэчка гасцінна запрасіў гасцей на душэўную  размову ў імправізаваную кавярню “У бусла”, якая мае таксама сваю гісторыю.

Воляй  пакутнікаў Расіцы і Воляй Усявышняга гэта вёсачка стала месцам наталення фізічнай і духоўнай моцы, апірышчам таго, дзе сцвярджаецца жыццё ва ўсіх яго праявах.

 

Антон Бубала прысвяціў Расіцы такія словы:

Расіца!

        У табе – наша памяць і нашыя лёсы.

Прысніцца твой чырвоны  касцёл,

                                              твае сінія плёсы

І дзень той, калі

                        люд твой ішоў прычасціцца

На вечнасць да ахвярных тваіх алтароў,

                                                          о, Расіца!

Расіца!

       Твае сцены святыя ад гора стагналі.

Насіцца будзе чайкаю вечна

                                 яно над азёрнаю хваляй

І біцца,

        каб у сэрцы людскія маглі ўмясціцца

Твой боль, і пакуты і веліч твая, о, Расіца!

Расіца! Прад табою дазволь

                                 нам паўстаць на калені.

Прасіцца станем мы,

                           каб пачуліся нашы маленні

Ў нябёсах,

        дзе надзеяй апошняю зорка свяціцца,

Што крыж твой –

      не дарэмнай ахвярай узнёсся, Расіца!

 

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск,

ТБМ

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ
Мова

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

18 лютага 2021, 20:5917
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне
Культура

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:1517
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Далучайцеся да нас