Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ракуцёўскае лета – 2019

Ракуцёўскае лета – 2019

12 жніўня 2019, 17:29 Культура 35
Ракуцёўскае лета – 2019

28 ліпеня 2019 года адбылося славутае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае  лета – 2019”. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю выступалі: Раіса Генадзеўна Казакевіч (кіраўнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама), а таксама дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхась Генадзевіч Рыбакоў. Пасля перад гледачамі спяваў народны вакальны ансамбль “Асалода”…

Мне вельмі спадабаліся песні: “Матуля”, а таксама “Вёсачка мая”… Далей натхнёна выступала маладая паэтка і літаратарка Бажэна Мацук. Слова брала прадстаўніца роду Уласава Ірына Нежанкоўская і спадчынніца роду Луцкевічаў – Маргарыта Пярова (г. Санкт-Пецярбург). У гэты час маленькія удзельнікі свята глядзелі спектакль “Ці добра быць суслікам”…

Наступным выступаў калектыў Красненскага дома культуры “Эрыдан”. Вельмі хораша спявалі дзяўчаты з эстраднай студыі “Вясёлыя ноткі” (в. Краснае), якія выканалі песню “Бабка-бабуля”.

Перад прысутнымі мелі слова паэты: Усевалад Сцебурака Алена Басякірская, Валеры Максімовіч, Уладзімір Цанунін. Таксама мне спадабаўся выступ калектыву “Беразіначка” (песні “Раніца” і “Васількі”…).  Майстар выцінанкі Валянціна Антонаўна Слюнчанка падаравала музею Максіма Багдановіча сваю працу.  Харызматычна выглядаў лідар гурта “Сумарок” Ігар Палынскі. Вельмі мне спадабалася песня “Вясновы снег”! Вітала удзельнікаў свята Таццяна Совыш (стараста вёскі  “Ракуцёўшчына”) Пасля слова бралі  Марыя Уладзіміраўна Кобец і   Валянціна  Гіруць-Русакевіч…

Вельмі хораша і натхнённа   дзеяў на сцэне знакаміты спявак Ян Жанчак з вядомымі хітамі “Алеся”, “Калядачкі”, “Вераніка” і іншымі.

На літаратурна-музычнай імпрэзе таксама выступалі цудоўныя  беларускія  гурты “Гарадскі вал”, “Балцкі субстрат”.

Трэба адзначыць, што “Ракуцёўскае лета 2019” наведала каля 1000 чалавек. Цікава было ўсім!

Аляксей  Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас