• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 7 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Бог! Гонар! Айчына!

Бог! Гонар! Айчына!

12 жніўня 2019, 17:47 Грамадства, Мова, ТБМ 128
Бог! Гонар! Айчына!

Гэтым слоганам вітала праваслаўнае паселішча “Шляхам Ефрасінні Полацкай” усіх ахвочых адпачыць – дзяцей і іх бацькоў – з розных мястэчак Лідчыны. Духоўнікам паселішча запрасілі айца Аляксея Глінскага з прыходу Хрыста Збаўцы.

Берагі слыннага Нёмана, магутныя векавыя дубы-веліканы сустрэлі дарослых і дзяцей ва ўсёй сваёй прыгажосці.

Адкрыццё паселішча адбылося 24 ліпеня святочным канцэртам. На канцэрце гучала наша народная песня “Купалінка” ў выкананні музычнага кіраўніка Аляксандры Рубан. Дзеці падрыхтавалі танцавальныя, песенныя, гумарыстычныя нумары – і свята адпачынку распачалося!

Кожны дзень быў напоўнены новымі прыгодамі і таямніцамі. Выхавацелі Валянціна Грышкевіч, Алена Салаўёва, Наталля Тананушка, Маскалёвы Таццяна і Ігар зладзілі разам з дзецьмі і дарослымі сапраўдную археалагічную экспедыцыю. Раскопкі вяліся зранку, а ўдзень і ўвечары адбываліся гульні, імпрэзы і спаборніцтвы. Асабліва запомнілася ўсім “Вечарына для ног”, якая адбылася пасля раскопкі “адбітка нагі старажытнага чалавека”. Давялося нават асвоіць жывапіс нагамі ў адным з конкурсаў! Дарэчы, перамагла каманда дарослых!

За бяспекай і фізічным здароўем дзяцей сачыў кіраўнік фізічнага выхавання спадар Раман Маляўскі. Кожны сонечны дзень арганізоўвалася зарадка з бегам па лясных сцяжынах Панямоння, купанні ў Нёмане.

А якія ж смачныя беларускія стравы гатавала палявая кухня начале з шэф-поварам матушкай Вольгай. Ёй дапамагалі спадарыня Лідзія Смокат, Валянціна Улас. Цяжкую працу на кухні выконвалі спадары Сяргей Трафімчык і Сяргей Сідарэнка. 

Духоўнік айцец Аляксей запрасіў дзяцей і дарослых паселішча ў нядзелю ў пешы паход да вёскі Дзям’янаўцы на нядзельную службу ў царкву прападобнага Сергія. На службу завіталі і мясцовыя жыхары, якія з захапленнем слухалі спевы ў выкананні матушкі Вольгі, а таксама Кацярыны Рубан, Валянціны Грышкевіч.

Дзень за днём паселішча наведвалі госці. Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава ладзіла сапраўдныя народныя танцы і спявала з дзецьмі песні на роднай мове. Бард, паэт Віктар Шалкевіч завітаў таксама з песнямі пад гітару. Вядовец бясплатных курсаў “Мова нанова ў Лідзе” спадар Алег Лазоўскі і спадарыня Марыя Ганчар правялі занятак па тэме “Сваякі”, ладзілі народныя  рухомыя гульні з падарункамі для самых актыўных удзельнікаў. Лідскі бард Сяргей Чарняк разам з акцёрамі прывёз на паселішча батлейку з сядзібы “Гасціна” са спектаклем “Чарнакніжнік”, які з захапленнем сустрэлі апладысментамі і дзеці, і дарослыя.  Завітаў да дзяцей у паселішча і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Асабліва хацелася б адзначыць, што дзеці размаўлялі з уладыкам і задавалі яму пытанні толькі па-беларуску!!!

Асабліва запомніцца ўсім “жыхарам” праваслаўнага паселішча той дзень, калі ў госці завіталі рыцары з Лідскага клуба “Дайнава”. Дзеці пачулі гісторыі рыцарскіх эпох, змаглі ўбачыць і нават прымераць даспехі, патрымаць у руках рыцарскую зброю. І скончыўся той дзень інсцэнізацыяй  аднаго са значных гістарычных момантаў гісторыі Беларусі – “Грунвальдскай бітвы”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды: “Крыжакі” і “Ліцвіны”, спаборнічалі ў моцы, спрыце і хуткасці.  Цяжка было суддзям вырашыць, хто ж найлепей прызнаецца ў каханні даме свайго сэрца: “Вітаўт” ці “Ульрых фон Юнгінген”, у якіх пераапрануліся галоўнакаман-дуючыя варожых бакоў. Але гісторыю немагчыма перапісаць! Канешне, атрымалі перамогу “Ліцвіны”. Асабліва задаволенымі ад такіх спабортніцтваў засталіся хлопчыкі!

У дзень закрыцця ў госці да жыхароў паселішча завітаў спадар Зміцер Бартосік са сваёй сям’ёй. Заспявалі этнічныя песні пад жывую музыку ля вогнішча, вакол якога гучала ўвесь вечар дзіцячая беларуская гутарка! А дзеці і дарослыя атрымалі ў падарунак майкі з эмблемай праваслаўнага паселішча.

Упэўнена, у наступным годзе і дзеці, і дарослыя будуць чакаць новай сустрэчы на беразе Нёмана. Ізноў загучыць родная мова на абшарах Панямоння з вуснаў маленькіх беларусаў, ізноў разляціцца ў  паветры гучна і з любоўю духоўны гімн беларусаў “Магутны Божа”…

Наталля Тананушка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3921
Памёр Бернарда Берталучы, рэжысёр "Апошняга танга ў Парыжы"
Культура

Памёр Бернарда Берталучы, рэжысёр "Апошняга танга ў Парыжы"

26 лістапада 2018, 14:5118
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1318
Ілон Маск заключыў пагадненне з Камісіяй па каштоўных паперах ЗША: заплаціць штраф і выйдзе з савета дырэктараў Tesla
Грамадства

Ілон Маск заключыў пагадненне з Камісіяй па каштоўных паперах ЗША: заплаціць штраф і выйдзе з савета дырэктараў Tesla

2 кастрычніка 2018, 13:5716
Далучайцеся да нас