Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. “Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

Навіны Германіі. “Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

5 жніўня 2019, 20:51 У свеце 2
Навіны Германіі. “Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

“Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен. Як паведамілі ў кампаніі, на першы рэйс да Мюнхена купілі квіткі 75 пасажыраў, назад у Менск – 82. Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з вылетам з Менска ў 12.30 і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзефа Штраўса ў 13.35. Зваротны рэйс з Мюнхена ў 14.15 (па мясцовым часе) па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з прыбыццём у нацыянальны аэрапорт Менск у 17.15.

“Адкрыццё рэйса ў Мюнхен стала сапраўды знакавай падзеяй, да якой мы рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў, – цытуе прэс-служба генеральнага дырэктара ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоля Гусарава. – Авіяцыйныя ўлады Беларусі і Германіі вясной гэтага года дасягнулі па-гаднення аб павелічэнні частаты і маршрутаў палётаў для авіяперавозчыкаў дзвюх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму рашэнню “Белавія” змагла дадаць гэты новы напрамак у сваю маршрутную сетку”.

– Мы разлічваем, што нашы краіны стануць бліжэйшымі ва ўсіх адносінах: для развіцця дзелавых кантактаў, міжкультурнага дыялогу, умацавання гандлёва-эканамічных узаемаадносін. Для нашых гасцей аэрапорт Менска можа стаць зручным міжнародным вузлавым портам для палётаў у іншыя краіны. Расклад палётаў складзены так, каб пасажыры маглі камфортна ажыццявіць перасадку на рэйсы, якія іх цікавяць. Таксама беларусы змогуць пазнаёміцца з культурай аднаго з самых цікавых гарадоў Еўропы, што будзе спрыяць культурнай інтэграцыі Менска і Мюнхена, – адзначыў Гусараў.

“Мы з радасцю сустракаем авіякампанію “Белавія” ў міжнародным аэрапорце Мюнхена. Гэты маршрут ужо даўно запатрабаваны, бо Менск заўсёды быў адным з самых папуляр-ных кірункаў у Мюнхене”, – адзначыў у сваю чаргу гендырэктар аэрапорта Мюнхен Міхаэль Керклох, паведамляе прэс-служба “Белавія”.

Палёты ў Мюнхен ажыццяўляюцца на паветраных караблях Embraer-175. Час у дарозе складае каля дзвюх гадзін. Кошт авіябілетаў у адзін бок складае ад 115 еўра, туды-назад – ад 255 еўра. Міжнародны аэрапорт Мюнхен стаў чацвёртым аэрапортам у Гер-маніі ў маршрутнай сетцы авіякампаніі “Белавія”. На гэты момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў аэрапорты Берліна, Франкфурта і Гановера.

belapan.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас