Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Савет Еўропы асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

Савет Еўропы асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

31 ліпеня 2019, 19:53 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 28
Савет Еўропы асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

Савет Еўропы асуджае смяротны прысуд, абвешчаны 30 ліпеня Віцебскім абласным судом. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Савета Еўропы Дэніэль Хольтген на сваёй старонцы ў „Твітэры”. „Смерць не з’яўляецца справядлівасцю, — адзначыў ён. — Мы паўтараем свой заклік да ўладаў увесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго адмены”. 30 ліпеня Віцебскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання жыхара Віцебскага раёна Віктара Паўлава, прызнанага вінаватым у забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына (ч. 2 арт. 139 КК). Раней Следчы камітэт паведаміў, што 3 студзеня 2019 года па месцы жыхарства былі знойдзены целы родных сясцёр, 78-гадовай і 76-гадовай, з цялеснымі пакалечаннямі. У выніку абходу і апытання мясцовага насельніцтва, а таксама адпрацоўкі асоб, якія ўяўлялі аператыўную цікавасць, супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі падазраванага ў здзяйсненні злачынства. Па месцы жыхарства ў суседняй вёсцы быў затрыманы мужчына 1969 года нараджэння. Падчас расследавання было ўстаноўлена, што ён перыядычна дапамагаў жанчынам па гаспадарцы і ведаў, дзе могуць захоўвацца іх грошы. Паводле версіі следства, днём 30 снежня 2018 года „з мэтай здзяйснення разбойнага нападу і забойствы” ён пранік у дом, дзе жылі пенсіянеркі, напаў на іх, стаў наносіць множныя ўдары драўлянай палкай. У выніку пацярпелыя памерлі на месцы здарэння. „Пасля гэтага абвінавачваны завалодаў маёмасцю і грашовымі сродкамі пенсіянерак на агульную суму не меншую як 179 рублёў”, — гаварылася ў паведамленні СК.

belapan.by

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Далучайцеся да нас