Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У NASA патлумачылі, чаму пачасціліся землятрусы

У NASA патлумачылі, чаму пачасціліся землятрусы

30 ліпеня 2019, 18:56 Грамадства, Навіны, У свеце 23
У NASA патлумачылі, чаму пачасціліся землятрусы
Навукоўцы звязваюць рост колькасці землятрусаў з запаволеннем кручэння Зямлі з-за аддалення Месяца.
 
З-за аддалення Месяца ад Зямлі запавольваецца кручэнне нашай планеты, што прыводзіць да больш моцных і частых землятрусаў. Пра гэта заявіў Мэцью Фанк з Лабараторыі рэактыўнага руху NASA.
 
“Гравітацыя Месяца стварае прыліўныя хвалі на Зямлі. Гэтыя хвалі спрабуюць круціцца з той жа хуткасцю, што і астатняя частка планеты. Па меры таго, як яна рухаецца наперадзе Месяца, спадарожнік спрабуе адцягнуць нас назад. Гэта і запавольвае кручэнне Зямлі”, — патлумачыў навуковец.
 
Цяпер Месяц аддаляецца ад Зямлі на чатыры сантыметры штогод. Як следства, запаволенне хуткасці кручэння Зямлі можа прывесці да больш моцных землятрусаў.
 
Навукоўцы з Універсітэта Каларада ў Боулдэры і Рэбека Бендзік з Універсітэта Мантаны вывучылі гісторыю землятрусаў магнітудай 7 і больш балаў, якія адбыліся з 1900 года. У выніку яны выявілі, што з пачатку XX стагоддзя было каля пяці перыядаў, падчас якіх планета перажывала ад 25 да 30 моцных землятрусаў штогод. Як аказалася, менавіта ў гэтыя перыяды хуткасць кручэння Зямлі зніжалася.
 
Паводле korrespondent.net
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Далучайцеся да нас