Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Беларусь будзе лётаць лоўкост Wizz Air – рэйсы сем дзён на тыдзень. Але не ў Гродна

У Беларусь будзе лётаць лоўкост Wizz Air – рэйсы сем дзён на тыдзень. Але не ў Гродна

30 ліпеня 2019, 19:00 Грамадства, Навіны, У свеце 2
У Беларусь будзе лётаць лоўкост Wizz Air – рэйсы сем дзён на тыдзень. Але не ў Гродна

З вясны наступнага года ў Мінск будзе лётаць венгерскі лоўкост Wizz Air. Пра гэта tut.by паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі. Пра Гродна гаворка пакуль няма.

Па словах дырэктара дэпартамента, авіяцыйная адміністрацыя Венгрыі хоча падпісаць з Беларуссю адпаведны мемарандум. Плануецца, што лоўкост будзе лётаць па маршруце Будапешт – Мінск з вясны 2020 года штодня. Іншыя маршруты, напрыклад, у абласныя гарады Беларусі або ў іншыя сталіцы ЕС, сказаў Арцём Сікорскі, пакуль не абмяркоўваліся.

Wizz Air працуе галоўным чынам на рынку Цэнтральнай Эўропы, флот кампаніі налічвае 105 самалётаў. Вугорская авіякампанія лётае ў многія гарады Еўропы. Напрыклад, з Вільнюса авіякампанія дастаўляе пасажыраў на Кіпр, у Грэцыю, Германію, Данію, Ісландыю, Ізраіль, Нарвегію і іншыя краіны. Напрыклад, цяпер у Барселону можна купіць квіток з Вільнюса на 3 верасня за 120 еўра, білет назад на 10 верасня будзе каштаваць каля 50 еўра.

У канцы сакавіка ў Міністэрстве транспарту і камунікацый казалі: зацікаўлены, каб лоукосты прыйшлі ў абласныя гарады Беларусі.

У ведамстве паведамлялі, што прынятая канцэпцыя развіцця абласных аэрапортаў, якая мае на ўвазе стварэнне лоўкост-базы на тэрыторыі гродзенскага аэрапорта. Тады ж казалі і пра перамовы з пасольствам Венгрыі для прыцягнення Wizz Air ў аэрапорт Гродна. Аднак наконт тэрмінаў чыноўнікі адказаць не змаглі.

 

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0932
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2329
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3228
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5825
Далучайцеся да нас