Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
CNN назваў Менск адным з найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы. Але ёсьць нюанс

CNN назваў Менск адным з найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы. Але ёсьць нюанс

24 ліпеня 2019, 22:39 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 12
CNN назваў Менск адным з найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы. Але ёсьць нюанс

Менск трапіў у сьпіс найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы, дзе практычна няма турыстаў — паведамляе Свабода. Рэйтынг апублікаваў сёньня амэрыканскі тэлеканал CNN.

«Хочаце наведаць нешта новае, не змагаючыся зь вялізнымі натоўпамі турыстаў, якія любяць сэлфі, як у Вэнэцыі, Парыжы і Амстэрдаме? Вось наш выбар самых прыгожых эўрапейскіх гарадоў, дзе практычна няма турыстаў».

У сьпіс трапілі ангельскі Норвіч, дацкі Архус, галядзкая Гаага, Сараева ў Босьніі, Прышціна ў Косаве, а таксама Ўроцлаў, Тбілісі, Ерэван і іншыя.

Пішучы пра Менск, аўтары згадалі, што ён быў практычна зьнішчаны ў гады ІІ усясьветнай вайны і стаў «добрай глебай для савецкай перабудовы».

«Турысты могуць паблукаць па шырокай плошчы Незалежнасьці ў сем гектараў, перш чым адправіцца ў музэй Вялікай Айчыннай вайны, дзе расказваецца пра тое, як Беларусь пераадолела нацысцкую акупацыю», — гаворыцца ў публікацыі СNN.

Менскія бары стваральнікі рэйтынгу найлепшых эўрапейскіх гарадоў без турыстаў называюць легендарнымі і раяць паспытаць шматлікія гатункі піва «пасьля агляду адметнасьцяў».

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0719
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4015
Далучайцеся да нас