Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі

Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі

22 ліпеня 2019, 10:42 Грамадства, Навіны 57
Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі

Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданыя сэрца” пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Цэзар шукае дом

Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і мінус, і велізарны плюс: будзе аданы толькі свайму гаспадару. Здаровы, хутка будзе кастраваны. Для пражывання ў прыватным доме.

+375298842276 (Ірына)

Шыкоўны кот Салем шукае свайго чалавека

Ні адно фота, на жаль, не можа перадаць усю яго афігеннасць і характар. Гэта неверагодны і прыўкрасны кот. Цалкам чорны, на грудзях некалькі белых валасінак, гладкапоўстны, вельмі прыгожы, натуральная міні-копія пантэры. Яркія, раскосыя, жоўтыя бельмы з пранізлівым позіркам, якім глядзіць прама ў вочы: ён так размаўляе.

Салему 10 месяцаў. Цалкам здаровы (быў на прыёме ў ветэрынара), ходзіць у латок з напаўняльнікам, есць сухі і вільготны корм RC, кастраваны. Вельмі кантактнае дзіця, ласкавы, безумоўна давярае чалавеку. Сядзець кругласутачна на руках ён не будзе, такі ў яго характар. Адказным і адэкватным людзям, пад пашпартныя дадзеныя і дагавор прыёму-перадачы жывёлы.

+375 29 5 896 345 (Наталля)

Шукае гаспадароў унікальны паводле знешнасці і выключны паводле характару сабака

Дзяўчынка-прыгажуня мае відавочнае падабенства да лайкі, але яна значна мініяцюрней і мае больш нестандартную прыгажосць. Вега – ласкавая, неверагодна кампанейская, з радасцю падзеліцца сваім душэўным цяплом са сваёй новай сям’ёй. Здаровая, разумная, паслухмяная, навучаецца, часам трохі сарамлівая. Вега спакойна ездзіць у машыне.

Гэтай прыгажосці каля 1,5 гадоў, невялікага памеру (14 кг), мадэльнага целаскладу. У ежы непераборлівая. Стэрылізавана і прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў. Сваімі бурштынавымі вачаняткамі Вега зазірае прама ў душу з адным пытаннем: «Можа ты – мой чалавек, які падорыць так неабходнае мне пачуццё быць любімым сабакам?»

Наконт прыгажуні Вегі званіце +375298842276 (Ірына)


больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Далучайцеся да нас