Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ЗША адбылася рэстаўрацыя помніка Беларускім Змагарам за вольную Беларусь

У ЗША адбылася рэстаўрацыя помніка Беларускім Змагарам за вольную Беларусь

22 ліпеня 2019, 23:12 Грамадства, Навіны, ТБМ 243
У ЗША адбылася рэстаўрацыя помніка Беларускім Змагарам за вольную Беларусь

У гэтую пятніцу і суботу (19-20 ліпеня), пры жудаснай спякоце (тэмпература падымалася да 37*С) у Беларуска-Амэрыканскім цэнтры у Саўт Рывары (South River), штат Ню-Джэрсі (New Jersey), побач з Беларускай Царквой Сьвятой Ефрасіньні Полацкай прайшла беларуская талака па рэстаўрацыі помніка Беларускім Змагарам, які быў усталяваны у далекім 1974 годзе беларускай дыяспарай першай паваеннай іміграцыі.

Вялікі дзякуй сапраўдным беларусам з Філадэльфіі, якія без лішніх пытанняў, атрымаўшы дазвол ад царкоўнага камітэту і удакладніўшы дызайн рэстаўрацыі, на працягу двух дзен выканалі гэтую складаную працу: Дзяніс Дземчанка, Сяргей Мядзьведзяў, Вадзім Васільеў, Зьміцер Грык. Таксама не засталіся абыякавымі беларусы Ню-Ёрку з Катэдральнага Сабору Святога Кірылы Тураўскага, каторыя у суботу дапамаглі прыбраць тэрыторыю ля помніка, павысякалі дрэвы і кусты, пакасілі траву і пустазельле, набылі і павесілі сцягі. Вялікая падзяка спадарам Лявону Анацку, Валеру Мінец, маладым беларусам Андрусю і Віктару. Таксама вялікая падзяка спадару Юрку Навумчыку, спадару Зянону Пазьняку, сям’е Тацьцяны і Валянціна Дзямешчыкаў.

Жыве Беларусь!

1 of 14

 

Крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас