Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчасць Купалы – аснова нацыянальнай свядомасці

Творчасць Купалы – аснова нацыянальнай свядомасці

22 ліпеня 2019, 20:20 Культура, ТБМ 55
Творчасць Купалы – аснова нацыянальнай свядомасці

14 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах урачыста адбыўся Купалаў фэст-19. Ён праходзіў пад дэвізам: “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна.”  Арганізатарам яго выступіла мясцовая каталіцкая парафія сумесна з Дзяржаўным музеем Я. Купалы ў Менску, які прадстаўляла спадарыня Марыя Барткова.

Кожны раз удзел у свяце дае выдатную магчымасць пераасэнсаваць творчасць песняра беларускай зямлі, па-новаму перачытаць яго вершы, спасцігнуць веліч яго паэтычнага дару. Погляд на жыццё і творчасць паэта з боку касцёла, у якім ён прымаў сакрамант хросту, дае больш глыбокае разуменне яго паэзіі. Імпрэза, якую ладзіць ксёндз-пробашч Юры Быкаў, высвечвае новыя грані асобы песняра і яго творчасці.

– Зараз у летні час праходзіць шмат фэстаў, – адзначыў падчас цэлебравання святой імшы біскуп Юры Касабуцкі. – Мы прыехалі з розных куткоў, з Гудагая, з Тракеляў, каб яшчэ раз дакрануцца да нашай духоўнай спадчыны, перачытаць вершы Янкі Купалы і перадаць любоў да іх наступным пакаленням.

Творчасць Купалы – гэта спадчына, якая закладае фундамент нашай нацыянальнай свядомасці. Культура і вера – гэта аснова, на якой мы павінны будаваць наша жыццё. Хочацца пажадаць усім нам, каб мы чэрпалі сілы з гэтай крыніцы, чыталі, ведалі і любілі нашых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, – прамовіў біскуп Юры Касабуцкі.

З чытаннем вершаў выступілі святары, парафіяне, вучні Радашковіцкай школы. Прагучалі творы “Хрыстос уваскрос!”, “Свайму народу”, “Мая навука”, “А хто там ідзе?”, “Летняя раса” і іншыя. Унучка Якуба Коласа спадарыня Марыя Міцкевіч прачытала яго твор.

– Сёлетні фэст па змесце больш звязаны з краінай. Залатой краіну робяць душы людзей, а не толькі эканоміка, таму мы павінны быць людзьмі моцнай веры і моцнай духоўнасці, – адзначыў ксёндз Юры Быкаў. – Янка Купала паказвае нам шлях, які спалучае з яго творы з Бібліяй.

З лірычнай канцэртнай праграмай выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна. Мясцовыя гаспадыні прапанавалі смачны салодкі пачастунак. А пасля адбыўся  невялічкі спартовы турнір па гульні мёлькю. Усе госці былі вельмі задаволеныя цёплым прыёмам радашкавічан.

Старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў прапанаваў сваім сябрам змястоўную вандроўку па ваколіцах Радашковічаў. Бо нямала вядомых імёнаў звязана з гэтым багатым на гістарычныя падзеі куточкам Меншчыны, дзе зліваюцца ў адну плынь рачулкі: Вязынка, Гуйка і Рыбчанка.

У міжваеннай Польшчы населены пункт выконваў ролю памежнага горада і быў трэцім па значэнні пасля Вільні і Менска цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тут у 1921-1928 гадах пры падтрымцы вядо-мага палітычнага дзеяча і літаратара Аляксандра Уласава працавала беларуская гімназія імя Францішка Ска-рыны, у якой вучыўся будучы народны паэт Беларусі Максім Танк і некаторы час выкладаў мастак Язэп Драздовіч.

У Радашковічах  у 1991-1897 гадах жыў і працаваў памочнікам аптэкара  адзін з пачынальнікаў мастацкай прозы  – Ядвігін Ш. Тут Антон Іванавіч Лявіцкі стаў сябрам гуртка мясцовай інтэлігенцыі, браў удзел у літаратурных вечарынах. А пазней у мястэчку працаваў пісарам у судовага следчага  і Янка Купала.

Сябры ТБМ наведалі дом-музей Янкі Купалы ў Вязынцы, палюбаваліся маляўнічымі краявідамі і працягнулі сваю вандроўку ў Менск.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас