Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. Беларусь мае патрэбу ў кожнай асобе, якая стаіць на нацыянальных пазіцыях

Да 30-годдзя ТБМ. Беларусь мае патрэбу ў кожнай асобе, якая стаіць на нацыянальных пазіцыях

22 ліпеня 2019, 20:29 ТБМ 15
Да 30-годдзя ТБМ. Беларусь мае патрэбу ў кожнай асобе, якая стаіць на нацыянальных пазіцыях

Мы працягваем апытанне ганаровых сяброў ТБМ у сувязі з 30-годдзем арганізацыі. Доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Міхайлавіч Лыч падзяліўся сваімі думкамі і заклапочанасцю.

– Я вельмі паважаю ТБМ, быў сябрам Рады арганізацыі да 2003 года. І мне вельмі шкада, што некаторыя высокаадукаваныя людзі не разумеюць вялікай ролі нашай мовы. Будучае беларускай нацыянальнай культуры напрамую  залежыць ад беларускамоўнай адукацыі. Па віне верхняга эшалону прэзідэнцкай вертыкалі беларускую мову вывелі з усіх відаў службовага справаводства. Дзяржава нічога не зрабіла па наданні нацыянальнага характару народнай адукацыі, асабліва такім важным яе звёнам, як  вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школа. Нічога не зроблена па павышэнні сацыяльнай ролі беларускай мовы.

Я застаюся верным “Нашаму слову”, газета цікавая зместам, уздымае нацыянальныя патрыятычныя пачуцці. Але мяне ўразіла скарачэнне колькасці падпісчыкаў газеты. Тут праяўляецца пэўны застой  у думках і дзеях некаторых нашых сяброў. Я лічу, што варта было  б сабрацца актыўным прадстаўнікам нацыянальнай інтэлігенцыі, каб пагаварыць глыбока і шчыра пра ўсе недахопы, якія ёсць у нашай дзейнасці. Аб’явіць  SOS, сабрацца і абмеркаваць стан спраў.

Нашым людзям не хапае рызыкі і адвагі, каб ахвяраваць свае сродкі на важныя выдавецкія і іншыя праекты.

Сёння  я бачу пагрозу для існавання беларускамоўнай прэсы. “Краязнаўчая газета” апынулася ў праблемнай сітуацыі ў трэцім квартале. З маёй пенсіі і 1/4 стаўкі, на якую я працую ў Інстытуце гісторыі, я асігнаваў 500 рублёў, каб можна было зрабіць выпуск двух нумароў.

Для “Нашага слова” я рэкамендаваў бы друкаваць больш глыбінна-тэарэтычных матэрыялаў, якія б уздымалі праблемы этнічнага выжывання нацыі і прымушалі б чытачоў задумвацца.

Што датычыцца маладых людзей, я хацеў бы пажадаць, каб яны былі актыўнымі носьбітамі беларускай мовы. Мне не хацелася б, каб яны пакідалі краіну цяпер, калі яе эканоміка ў цяжкім занядбаным стане. Радзіму можна пакінуць толькі тады, калі яна ў росквіце. Хто моцна інтэграваны ў родную моўна-культурную стыхію Бацькаўшчыны, застаецца дома і тады, калі знаходжанне ў ім звязана з неверагоднымі цяжкасцямі. Сёння Беларусь мае патрэбу ў кожнай асобе, якая стаіць на нацыянальных пазіцыях.

З апошніх назіранняў мяне ўразіла тое, што адказную функцыю развітання з удзельнікамі ІІ Еўрапейскіх гульняў даверылі Зубру, а не рэальным дзяржаўным асобам. І толькі адзін з прадстаўнікоў кіраўніцтва гаварыў па-беларуску. Яго варта было б зрабіць ганаровым сябрам ТБМ!

Запісала Эла Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
Далучайцеся да нас