Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пакліканы несці Боскую энергію людзям

Пакліканы несці Боскую энергію людзям

16 ліпеня 2019, 08:53 Грамадства 29
Пакліканы несці Боскую энергію людзям

На ўрачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай ў Будславе 5-6 ліпеня ўвага была нададзена 30-годдзю біскупскага пасвячэння Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Падчас святой імшы біскуп Юры Касабуцкі выказаў падзяку Яго Эксэленцыі за вялікую працу па адраджэнні Каталіцкага касцёла на Беларусі, за спрыянне развіццю структур Касцёла, пашырэнню каталіцкага друку, СМІ і выдавецкай дзейнасці.

– Яскравая харызма вызначае Мітрапаліта Тадэвуша, – адзначыў біскуп Юры. – З рук Яна Паўла ІІ 29 ліпеня 1989 года ён атрымаў біскупскую хіратонію. Дзякуючы яго пастырскаму подзвігу, малітве і намаганням у нашай краіне святыні былі вернуты вернікам, тысячы людзей знайшлі сцяжынку да храма.

Затым Ян Павел II даў іншае заданне і паслаў Тадэвуша Кандрусевіча ў Расію, у яшчэ больш складаныя ўмовы, дзе былі знішчаны ўсе каталіцкія парафіі, а існавалі толькі дзве – у Маскве і Санкт-Пецярбургу. У 1991 годзе Уладыка Тадэвуш паехаў у Расію і 16 гадоў вёў там апостальскую працу: з’явіліся сотні новых дыяцэзій і парафій, прыехалі святары і законныя сёстры. Зноў святы айцец  паклікаў біскупа Тадэвуша на Беларусь, каб несці далейшае служэнне, і вось ужо 12 гадоў праз яго намаганні ў нашай краіне Касцёл умацоўваецца, і мы бачым гэты вялікі плён! Мы асаблівым чынам дзякуем за дар 30-гадовага служэння нашага пастыра.

Пілігрымы горача прывіталі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча апладысментамі і маліліся за яго здароўе падчас святой імшы. Цэлебрацыю яе ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Таксама вернікі павіншавалі біскупа Казіміра Велікасельца, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства.

Галоўнае набажэнства на фэсце ў Будславе ішло на беларускай мове.

Эла Оліна,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас