Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
„Вяселле фэст” адбудзецца 10 жніўня

„Вяселле фэст” адбудзецца 10 жніўня

10 ліпеня 2019, 22:43 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 121
„Вяселле фэст” адбудзецца 10 жніўня

10 жніўня ў сядзібе “Стулы” (в. Стойлы, Пружанскі раён) адбудзецца “Вяселле фэст” – фестываль, накіраваны на аднаўленне і папулярызацыю вясельных традыцый. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца са старажытнымі вясельнымі абрадамі ў маляўнічым месцы каля Белавежскай пушчы. Усіх гасцей фестывалю чакае атмасфера сапраўднага вясковага вяселля – з гульнямі, спевамі, танцамі, стравамі і напоямі. На імпрэзе будуць сапраўдныя жаніх і нявеста – Сяржук Доўгушаў і Віялета Нікіцік, а таксама сваты – Сяргей Выскварка і Юлія Літвінава – прафесійныя знаўцы вясельных абрадаў. Разам з імі вы трапіце на сапраўднае застолле, паўдзельнічаеце ў вясельных гульнях, даведаецеся, як робяць вясельны каравай, і шмат чаго яшчэ! На фестывалі зайграюць і заспяваюць фальклорныя калектывы “Рада”, “На таку”, “Мярэжа”, “Колісьнія”, “Бабіна лета”, “Церабяначка”, сёстры Лук’яновіч, “Любанскія музыкі”, Еўдакія Зіновіч і Фёдар Булыга, “Хатовічы”, “Чабатухі”. Квіток на фестываль каштуе 50 рублёў. Калі вы купляеце квіток, вы можаце выбраць, з чыйго боку вы будзеце прысутнічаць (і ўдзельнічаць у абрадах) – з боку жаніха ці нявесты. У кошт квітка ўваходзяць стравы, напоі і забаўляльная праграма. На тэрыторыі фестываля можна пераночыць у намётах ці на сядзібе (за асобную плату). Колькасць квіткоў абмежаваная (50 гасцей).

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас