Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Гамбург зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю

Навіны Германіі. Гамбург зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю

10 ліпеня 2019, 22:07 У свеце 23
Навіны Германіі. Гамбург зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю

Гамбург зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў транспартна-лагістычнай сферы. Пра гэта ішла гаворка 14 чэрвеня ў Менску на сустрэчы намесніка міністра транспарту і камунікацый Андрэя Іванова з дэлегацыяй на чале са статс-сакратаром Міністэрства эканомікі, транспарту і інавацый Гамбурга Торстэнам Зевеке.

Як паведамляе прэс-служба Мінтрансу, на сустрэчы таксама прысутнічалі з беларускага боку прадстаўнікі кіраванняў аўтамабільнага, чыгуначнага, воднага транспарту і міжнароднага супрацоўніцтва. З нямецкага – прадстаўнікі транспартных кампаній.

– Праца па развіцці транспартна-лагістычнай сістэмы праводзіцца Міністэрствам у цесным узаемадзеянні з транспартнымі міністэрствамі сумежных краін і інтэграцыі нашай краіны ў Еўраазіяцкую транспартна-лагістычную сістэму, – падкрэсліў Андрэй Іваноў.

У сваю чаргу Торстэн Зевеке звярнуў увагу на тое, што порт Гамбурга з’яўляецца трэцім па велічыні ў Еўропе. Ёсць вялікая зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю з мэтай стварэння сумеснай лагістычнай канцэпцыі.

Таксама ён падкрэсліў, што ў Еўропе больш няма порта, які б меў такую развітую чыгуначную інфраструктуру – больш за 40% перавозак грузаў, якія загружаюцца і разгружаюцца ў гамбургскім порце, ажыццяўляюцца па чыгунцы. Менавіта таму многія прадстаўнікі нямецкай дэлегацыі прадстаўляюць гэтую сферу перавозак.

– Важным рэгіёнам, з якім працуе наш порт сёння, з’яўляецца Азія, а менавіта – Кітай. У сувязі з гэтым Беларусь іграе цэнтральную ролю ў ажыццяўленні кантынентальных перавозак паміж Еўропай і Кітаем. Таксама Гамбург – гэта не толькі буйны лагістычны хаб, але і вельмі важны прамысловы цэнтр, таму і з гэтага пункта гледжання мы з вялікай цікавасцю разглядаем Беларусь, – адзначыў Зевеке.

Нямецкая дэлегацыя выказала зацікаўленасць удзельнічаць у рэалізацыі праектаў “Адзін пояс – адзін шлях” і індустрыяльнага парку “Вялікі камень”.

Бакі дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы.

Навіны Германіі.

Гамбург.

Фота pixabay.com носіць ілюстрацыйны характар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4717
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас