Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. Я адчула абуджэнне духоўных сіл

Да 30-годдзя ТБМ. Я адчула абуджэнне духоўных сіл

10 ліпеня 2019, 21:54 Грамадства 11
Да 30-годдзя ТБМ. Я адчула абуджэнне духоўных сіл

Мы працягваем апытанне старэйшых сяброў арганізацыі пра тое, што ў іх жыцці значыць сяброўства ў ТБМ. Гаворыць паэтка Святлана Багданкевіч, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў:

– У ТБМ я знайшла магчымасць рэалізаваць свае ідэі і сваё пакліканне. У 1989 годзе я трапіла на ўстаноўчы з’езд ТБМ, бо мне было вельмі цікава, што там адбываецца. Потым стала сябрам арганізацыі і ў далейшым увайшла ў склад Сакратарыяту. 

Вялікую работу я праводзіла ў сваім каледжы, дзе былі створаныя суполкі ТБМ. Ужо дзесяць гадоў з’яўляюся сябрам Рады і Сакратарыяту ТБМ, нязменным сакратаром яго паседжанняў. Працавала ў Адукацыйнай камісіі, нейкі час яе ўзначальвала. Нямала парупілася для арганізацыі курсаў па вывучэнні беларускай мовы і па культуры мовы пры ТБМ. З’яўляюся таксама аўтарам шэрагу публікацый у “Нашым слове”, у “Літаратуры і мастацтве”.

У Менскім дзяржаўны педагагічным каледжы № 2 імя Максіма Танка я выкладала музычныя дысцыпліны, гісторыю музыкі і беларускую музычную літаратуру.

Мяне цікавілі рускія і заходнія ўплывы ў беларускай музыцы 18-19 стагоддзяў, гісторыя оперных тэатраў на Беларусі,  я пазнаёмілася з Віктарам Скарабагатавым  і Вольгай Дадзіёмавай, з іх кнігамі.

Маімі сяброўкамі і паплечніцамі ў ТБМ былі Людміла Дзіцэвіч  і Людміла Майсеня. На пачатку 2000 гадоў важным для мяне і маіх сяброў была дзейнасць клуба ” Спаемства” пры ТБМ, якім кіраваў псіхолаг Сяргей Язерскі.

Я сустрэла мноства выдатных людзей, знаёмствам з якімі можна ганарыцца! Нас аб’ядноўвае наша любоў да роднай мовы, вера, агульныя высілкі, пачуццё салідарнасці. Гэта наша мова, наша краіна. Мы гэтага не аддамо нікому, не здрадзім ніколі! Такое пачуццё еднасці, салідарнасці дае ні з чым не параўнальнае адчуванне. Разумееш, што не дарма жывеш, што жыццё тваё мае сэнс.

З вяртаннем да роднай мовы я адчула ў сабе надзвычайнае абуджэнне духоўных сілаў, прыліў энергіі. Нібыта адкрыліся нейкія таямнічыя яе каналы! А я па-ранейшаму маладая душой. Родная мова дала мне праяўленне здольнасцяў, асабліва літаратурных, паэтычных.

Я падрыхтавала шмат публікацый, выдала кнігу вершаў “Напрадвесні”, увайшла ў склад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мне даручылі скласці “Летапіс ТБМ” за 2009-2014 гады. Зараз мы з сястрой працуем над десяццю паэмамі пра гісторыю нашай сям’і, збіраем цікавыя моманты, успаміны.

Запісала Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас