Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Апостал праўды глядзіць на нас з неба

Апостал праўды глядзіць на нас з неба

3 ліпеня 2019, 07:44 Грамадства 184
Апостал праўды глядзіць на нас з неба

Такія пранізлівыя вершаваныя радкі прагучалі 22 чэрвеня на традыцыйным літаратурным свяце ў Бычках, арганізаваным Рухам ” За свабоду” на чале з Юрасём Губарэвічам, Віцебскай філіяй ТБМ і культурна-асветніцкім Цэнтрам імя Язэпа Драздовіча пад кіраўніцтвам Ады Райчонак. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за сотню гасцей.

Сёлета прэмія “За свабоду думкі” не ўручалася, вырашана змяніць яе фармат, але традыцыя праводзіць мерапрыемства будзе працягвацца.

З прамовамі выступілі старшыня Руху ” За Свабоду” Юрась Губарэвіч, Кірыл Стаселька, Хрыстафор Жаляпаў.

 

– Сёлета ўшаноўваюцца 95-тыя угодкі  з дня народзінаў Васіля Быкава, – адзначыў Юрась Губарэвіч, – але дзяржава не паставіла яму ніводнага помніка. Словы Васіля Быкава датычыліся важных грамадскіх праблемаў, і яны сёння з’яўляюцца кіраўніцтвам для нас.

Урыўкі з апавяданняў  Васіля Быкава прагучалі з вуснаў Крысціны Бандурынай, маладой паэткі з Мазыра, аўтаркі некалькіх зборнікаў вершаў, а таксама ў выкананні Ніны Філіпавай. Таццяна Севярынец прачытала верш Кастуся Севярынца “Бычкі”.

Ада Элеўна Райчонак узгадала пра незабыўныя сустрэчы на Вушацкай зямлі з паэтамі, пісьменнікамі і грамадскімі дзеячамі, распавяла пра 26 мастацкіх пленэраў, прысвечаных выбітным сынам Беларусі – Яну Баршчэўскаму, Пётру Сергіевічу, Язэпу Драздовічу, Рыгору Барадуліну, якія тут праходзілі.

Андрусь Такінданг пад акампанемент домры  выканаў для грамады сучасныя папулярныя песні ўласнага аўтарства. Для ўдзельнікаў свята выступіла са спевамі сям’я Бартосікаў. Бард Зміцер Бартосік, яго жонка Таццяна, музыкант, і дзеці Юстына і Геральд, якія навучаюцца ў 23 менскай беларускамоўнай гімназіі, пранікнёна выканалі песню на вершы Міхася Кавыля “Ой, ты край мой залаты”.

Мастакі разгарнулі невялічкую экспазіцыю з партрэтаў і габеленаў з выявамі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Пятруся Броўкі. Святлана Баранкоўская з Віцебска распавяла пра свае працы. Госці з Дрысы павіншавалі Хрыстафора Жаляпава з 70-годдзем.           

– Мы з паплечнікамі імкнемся, каб Беларусь стала сапраўды незалежнай і дэмакратычнай і еўрапейскай! Васіль Быкаў заўсёды мяне натхняў, я быў знаёмы з ім з 1975 года. Ужо 16 гадоў мы праводзім тут Быкаўскія фэсты, – адзначыў Хрыстафор Жаляпаў.

Свята было шчырым і душэўным, з пачастункам, кветкамі і сяброўскімі абдымкамі. Сонейка свяціла пяшчотна, белыя пухнатыя аблокі няспешна плылі над зямлёй. Буслы з задавальненнем пазіралі на людзей са свайго гнязда. Бульба, прыгатаваная на вогнішчы, атрымалася разварыстай і смачнай, густая трава пад нагамі здавалася надзвычай шаўкавістай і духмянай.

На зваротным шляху група падарожнікаў з Руху “За свабоду” наведала Вушацкія могілкі, каб пакланіцца з удзячнасцю народнаму паэту Беларусі Рыгору Іванавічу Барадуліну і яго маці Акуліне Андрэеўне Барадулінай.

Эла Дзвінская,

фота аўтара:

  1. Ада Райчонак і мясцовая дзяўчынка;
  2. Юрась Губарэвіч;
  3. Спявае Андрусь Танкінданг;
  4. Выступае сям’я Бартосікаў;
  5. Выступае Х. Жаляпаў.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці амністыю
Грамадства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці амністыю

26 лютага 2019, 16:5914
Далучайцеся да нас