Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
VOKA абвясцілі кастынг на шоў «Насмяшы любога»

VOKA абвясцілі кастынг на шоў «Насмяшы любога»

21 чэрвеня 2019, 11:32 Грамадства, Культура, Навіны 33
VOKA абвясцілі кастынг на шоў «Насмяшы любога»

Першае ў Беларусі камедзі-шоў «Насмяшы любога» аб’яўляе кастынг – да 20 ліпеня ўключна кожны можа падаць заяўку на ўдзел у гумарыстычным шоў і стаць прэтэндэнтам на прыз у 5000 рублёў. Колькасць заявак абмежаваная.

На шоў «Насмяшы любога» коміку трэба будзе падрыхтаваць выступ, не маючы ўяўлення пра сваіх гледачоў. Склад «судзейства» шоў удзельнік убачыць толькі на выступе.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у кастынгу – да 20 ліпеня. Колькасць магчымых прэтэндэнтаў абмежаваная: на сустрэчу з журы будуць запрошаныя ўсе, хто запоўніў заяўку ў ліку першай тысячы чалавек. Вядома, што ў здымках шоу будуць прымаць удзел вядомыя беларускія комікі, удзельнікі праектаў Comedy Баттл на ТНТ, КВЗ вышэйшай лігі і іншых гумарыстычных праектаў. Здымкі шоу пройдуць у Гомелі, у пачатку жніўня пройдзе кастынг. Даведацца падрабязнасці ўдзелу можна на сайце www.rl-show.tv.

Пасля адбору ўдзельнікаў пачнуцца здымкі асноўнага конкурснага этапу: у іх возьмуць удзел 60 чалавек, якія прайшлі выпрабаванні першага этапу. Конкурсная частка шоў «Насмяшы любога» будзе прадстаўлена ў 12 эпізодах, па заканчэнні якіх вызначацца самыя дасціпныя і смешныя ўдзельнікі, а адзін пераможца атрымае грашовы прыз. Першую серыю пакажуць 17 верасня на відэасэрвісе VOKA. Пасля гэтага новыя серыі шоу будуць выходзіць кожны тыдзень.

Рэгістрацыя  па спасылцы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3215
Далучайцеся да нас