Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Юбілей Купалаўскага музея

Юбілей Купалаўскага музея

17 чэрвеня 2019, 20:38 Культура 13
Юбілей Купалаўскага музея

У канцы траўня музей Янкі Купалы ў Менску адзначыў свае 75-годдзе. Наведвальнікам новай экспазіцыі распавяла пра яго гісторыю спадарыня Марыя Барткова.

– 25 траўня 1944 года, калі Урад Беларусі знаходзіўся ў Гомелі, была прынята пастанова аб заснаванні нашага музея. У гэтым жа годзе былі прыняты першыя наведвальнікі, і іх запрасіла асабіста Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Музей тады знаходзіўся на плошчы Свабоды ў гістарычным цэнтры Менска, у адным будынку з музеем Вялікай Айчыннай вайны і мастацкім музеем. А з 1960 года адрасам яго стаў дом  № 4 па вуліцы Янкі Купалы. Па гэтым адрасе і сёння мы сустракаем гасцей.

– У новай экспазіцыі – 75 экспанатаў, – працягнула аповед М. Барткова. Тут ёсць фотаздымкі Купалы, творы мастацтва, зробленыя па замове Уладзіславы Францаўны. Яе партрэт стварыў Пётра Сергіевіч. Ён перадаў у калекцыю музея 14 сваіх палотнаў. У зале дэманструецца партрэт Янкі Купалы пэндзля Янкеля Кругеля. Выява Якуба Коласа пасля рэстаўрацыі дэманструецца ўпершыню і ствараецца ўражанне, быццам Якуб Колас прыйшоў у госці да свайго сябра ў гэты дом.

– Мы распавядаем пра тое, як архітэктары ўзнаўлялі праект дома, дзе жыў Я. Купала. Тут захоўваецца фотаздымак вялікага дрэва, якое вельмі любілі ўсе, хто прыходзіў на папялішча. На выставе можна даведацца пра пераклады вершаў Купалы на замежныя мовы. На славацкую мову верш “Малітва” пераклаў амбасадар  Славакіі Сэрватка.

Шматлікія наведвальнікі юбілея музея агледзелі мемарыяльныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінета, гасцёўні, якія былі створаны па ўспамінах і архіўных матэрыялах, і адчулі, быццам бы пабылі ў гасцях у самога Купалы. Матэрыялы знаёмяць наведвальнікаў з Вільняй, Санкт-Пецярбургам, Масквой, перадваенным Менскам.

Мэта стацыянарнай экспазіцыі – паказ жыцця і творчасці Я. Купалы ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, ролі пісьменніка ў гісторыі беларускай літаратуры, культуры, станаўленні дзяржаўнасці.

Стваральнікі экспазіцыі музея Песняра імкнуліся прадставіць гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі паэзіі, філасофска-грамадзянскую пазіцыю паэта і драматурга, стан і развіццё беларускага і замежнага купалазнаўства.

Музей мае 8 экспазіцыйных залаў. Рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, фотаздымкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0933
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2327
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3227
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
Грамадства

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

19 студзеня 2021, 10:3524
Далучайцеся да нас