Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У пасольстве Украіны ўручылі сертыфікаты выпускнікам курсаў украінскай мовы

У пасольстве Украіны ўручылі сертыфікаты выпускнікам курсаў украінскай мовы

17 чэрвеня 2019, 21:43 Мова 10
У пасольстве Украіны ўручылі сертыфікаты выпускнікам курсаў украінскай мовы

У пачатку года на курсы ўкраінскай мовы запісалася каля 80 чалавек. Мэта, з якой прыходзілі слухачы на курсы, у кожнага свая. Хтосьці прыходзіў, каб падцягнуць узровень сваёй роднай мовы, хтосьці плануе працаваць ва Украіне, для некаторых у прыярытэце было вывучыць мову, каб мець магчымасць на ёй чытаць.

Настаўнік Аляксей Леановіч напалову ўкраінец. Яго мама родам з Харкаўшчыны. На курсы прыйшоў удасканаліць мову, якую чуў у сям’і з дзяцінства.

Аляксей Леановіч лічыць, што цікавасць да беларускай мовы была б большай, каб кнігі каштавалі не так дорага.

– Мне вельмі цікавая гэта мова. Хачу, каб яна жыла не толькі ва Украіне, але і за мяжой, таму страюся ствараць вакол сябе ўкраінскую моўную прастору: гляджу ўкраінскае тэлебачанне, чытаю кнігі па-украінску.

Я сябе злавіў на думцы, што амаль увесь час размаўляю на ўкраінскай або расійскай мове. Таму вырашыў на наступны год пачаць наведваць курсы беларус-кай мовы.

Ведаеце, я разы чатыры на год бываю ва Украіне і заўсёды прывожу адтуль кнігі. Трэба зрабіць кнігі на беларускай мове больш таннымі. Напрыклад, ва Украіне няма падатку на даданую вартасць на кнігі, якія напісаныя па-ўкраінску.

Таццяна Струк, кіраўніца таварыства ўкраінцаў “Обрій”, якая дапамагала на курсах з выкладаннем украінскай мовы, прыйшла на выпускны ў вышыванцы, якой больш за 100 гадоў.

– Мне падарыла яе бабуля маёй сяброўкі. Акрамя гэтай, у маім гардэробе ёсць яшчэ дзесяць старажытных вышыванак. Я нашу іх толькі на ўрачыстасці. Сёння адно з самых вялікіх святаў людзей, якія закаханыя ў мову, – расказвае спадарыня Таццяна.

Таццяна Струк цягам года выкладала ўкраінскую мову і літаратуру. А беларусам, якія хочуць пазнаёміцца з украінскай літаратурай, раіць пачаць з твораў Лесі Украінкі.

– Яна звязана з Беларуссю, жыла тут на вуліцы, якая цяпер называецца Куйбышава, калі прыехала даглядаць свайго хворага сябра Сяргея Мяржынскага. Тут, у Менску, яна напісала выдатную паэму “Апантаная”. Таксама раю пачытаць Васіля Стуса, Сяргея Жадана. Ой, што там казаць! Сучасная ўкраінская літаратура – гэта бясконцая прастора для шчасця, медытацыі і закаханасці ва ўкраінскую мову, – падсумавала Таццяна Струк.

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім сустракаў выпускнікоў асабіста.

– Я бачу тут і ўкраінцаў, і беларусаў. І вельмі ўсцешаны такой цікавасцю да нашай роднай мовы! Калі ў 2018 годзе мы пачыналі курсы, рабілі гэта так: “Ну давайце паспрабуем!” І ўсім так спадабалася, што філіялы курсаў сёлета адкрыліся ў Гомелі і Берасці. На наступны год ахопім усю Беларусь, – усміхаецца Ігар Кізім.

– Мяне папракалі, што было мала рэкламы курсаў, але я асцярожны. Што ж мы будзем рабіць, калі на наступны год атрымаем 300, 500 заявак? Зразумейце, курсы цалкам бясплатныя. Выкладчыкі працуюць на добраахвотных пачатак. Таму сёння я абавязкова падзякую не толькі нашым выпускнікам за цікаўнасць да мовы, але і выкладчыкам, за тое, што так аддана працавалі, і, канешне ж, Таварыству беларускай мовы, якое падтрымала нас, – падсумаваў спадар пасол.

Наталля Тур,

фота Надзеі Бужан,

nn.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас