Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідскім раёне адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

У Лідскім раёне адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

11 чэрвеня 2019, 15:20 Культура 48
У Лідскім раёне адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

26 траўня ў філіяле “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ужо другі раз адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Таму арганізацыя правядзення мерапрыемства была на вышэйшым узроўні і Дзітвянская зямля гасцінна сустрэла прадстаўнікоў амаль ўсіх раёнаў вобласці. Танчылі, як у народзе кажуць, ад старога да малога. Старэйшаму удзельніку Яўгену Дубатоўку з Зельвенскага раёна – 76 год, а дзяўчынцы Лізе Макоўскай з Карэліцкага раёна – 7 гадоў.

На фестываль-свята прыехалі шаноўныя і паважаныя госці: выкладчык кафедры этналогіі і мастацтва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Мікалай Аляксеевіч Козенка і загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Менскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог Сяргей Георгіевіч Выскварка.

Танцавальныя пары прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору. І няхай танцы выконваліся не так дасканала, як раней, але такія святы даюць новы віток для іх жыцця.

Ад самых простых рухаў да трох-кроку… Усе танцавалі на высокім узроўні, але трэба вылучаць лепшых сярод лепшых:

Ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў дыпломамі ўзнагароджаны:

Шчучынскі раён: Яўген Малей і Кацярына Бадак – дыплом I ступені;

Карэліцкі раён: Аляксей Лустач і Аляксандра Струк – дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Мікіта Піскароў і Ліза Макоўская – дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Арсень Грынцэвіч і Ілона Хабян – спецыяльны прыз “За непасрэднасць i выразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення”.

Узроставая катэгорыя 11-17 гадоў:

Ваўкавыскі раён: Павел Смурага і Мар’яша Кузьма – дыплом I ступенi;

Шчучынскі раён: Захар Сухоцкі і Вераніка Клімук – дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Давыд Марцінкевіч і Мілана Лавыш – дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Данііл Кандраценя і Валерыя Ненартовіч – дып-лом III ступенi;

Зельвенскі раён: Іван Бутакоў і Дзіяна Лаўко – дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Уладзіслаў Грынцэвіч і Кацярына Бычкова – дыплом III сту-пенi.

Узроставая катэгорыя 18-50 гадоў:

Лідскі раён: Мікалай Сакалоўскі і Таццяна Язерская – дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аляксандр Кель і Алеся Назіна – дыплом II ступенi;

Гарадзенскі раён: Дзяніс Балабуеў і Людміла Касянчук – дыплом II ступенi;

Карэліцкі раён: Аляксандр Чарапа-наў і Вольга Ложачнік – дыплом III ступенi.

Узроставая катэгорыя звыш 50 гадоў:

Карэліцкі раён: Васіль Чартко і Валянціна Фурс – дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аркадзь Кім і Ада Кім – дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Пётр Касяк і Ірына Юзько – дыплом III ступенi;

Ваўкавыскі раён: Часлаў Апановіч і Ганна Суханава – дыплом III ступенi;

Зельвенскі раён: Дубатоўка Яўген і Ваялнціна Лапа – спецыяльны “Прыз глядацкіх сімпатый”.

 

Фестываль-свята атрымаўся добрым, шчырым і прыгожым. І, бяспрэчна, ён будзе мець працяг, бо танцаў народ беларускі прыдумаў безліч!

ДУ “Лідскі раённы цэнтр

культуры і народнай

творчасці”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас